Размер шрифта:
A
A
A
Цвет сайта:
Ц
Ц
Ц

Выстава мастацкай фатаграфіі “У пейзажа няма дрэннага надвор’я” Ірыны Савосінай

5 красавіка 2021 года ў музеі Дом Ваньковічаў. Культура і мастацтва першай паловы XIX ст. пачне працу выстава мастацкай фатаграфіі У пейзажа няма дрэннага надворя Ірыны Савосінай.

Фотамастак Ірына Савосіна з’яўляецца членам Беларускага саюза журналістаў. З 1998 года працуе ў выдавецтвах “Магілёўская праўда” і ТАА «Выдавецкі дом “Талака”» ў горадзе Магілёве. Першая персанальная фотавыстава прайшла ў Магілёве ў 1987 годзе ў абласным драмтэатры. У 1988 годзе Ірына Савосіна стала прызёрам міжнароднай фотавыставы “Свет вачыма жанчын” у Чалябінску. Яе працы экспанаваліся ў фотасалонах 20 краін свету: Англіі, Балгарыі, Венгрыі, Партугаліі, Шатландыі, Іспаніі, Кувейце, Сінгапуры, Макаа, Малайзіі, Філіпінах і інш.

З 2008 года па цяперашні час Ірына Савосіна з’яўляецца куратарам фотавыставы ў Доме друку ў Магілёве. З 2017 года – сябра народнага фотаклуба “Вясёлка”. Удзельніца больш за 30 навукова-практычных канферэнцый у Беларусі, Расіі і Украіне. Прымае ўдзел у краязнаўчай працы.

На выставе будуць прадстаўлены міні-фатаграфіі Ірыны Савосінай.

Дадатковая інфармацыя па тэл.: (017) 358 88 78