Размер шрифта:
A
A
A
Цвет сайта:
Ц
Ц
Ц

Выстава “Нарысы з мінулага” беларускага графіка Зміцера Шапавалава

1

18 верасня а 17-й гадзінеў музеі Дом Ваньковічаў. Культура і мастацтва першай паловы XIX стагоддзя адбудзецца адкрыццё выставы “Нарысы з мінулага маладога беларускага графіка Зміцера Шапавалава. На выставе будуць прадстаўлены работы, выкананыя ў розных графічных тэхніках.

Выбар мастаком матэрыялу, няхай гэтабудзе дрэва ці метал, не выпадковы,а мастацка абумоўлены. Выкарыстоўваючы магчымасці той ці іншай графічнай тэхнікі, ён увасабляе задуманыя вобразы. Мастак падпарадкоўвае сабе матэрыял, чэрпае ўсю неабходную энергію для творчай рэалізацыі. У афорце (від паглыбленай гравюры на метале) майстар дасягае найдасканалейшай выразнасці ў эфектах асвятлення, абёмнасці мадэліроўкі формы. У лінагравюры, гравюры на дрэве падкрэсліваецца напружаная выразнасць ліній і кантраст светлавых плям. Любая з прадстаўленых тэхнік служыць раскрыццю вобразнай складаючай твора.

Кола тэм, да якіх звяртаецца мастак, разнастайнае: гістарычны партрэт, батальныя сцэны, якія апавядаюць пра рыцарскае мінулае беларускіх зямель, гарадскі пейзаж, вырашаны ў алегарычным ключы. Увасобленыя вобразы дынамічныя, поўныя ўнутранай энергіі. Віртуознае валоданне тэхнічнымі прыёмамі, скрупулёзная дэталізацыя, нечаканасць кампазіцыйных рашэнняў адметныя рысы творчага почырку мастака.

 

Выстава будзе працаваць да 8 лістапада 2019 года.