Размер шрифта:
A
A
A
Цвет сайта:
Ц
Ц
Ц

Вечар камернай музыкі з удзелам лаўрэата і дыпламанта музычных конкурсаў

30 красавіка 2019 года а 18-й гадзінеў музеі «Дом Ваньковічаў. Культура і мастацтва першай паловы XIX ст.» адбудзецца вечар камернай музыкі з удзелам лаўрэата музычных конкурсаў, стыпендыята спецыяльнага фонду Прэзідэнта па падтрымцы таленавітай моладзі, выкладчыка Дзіцячай музычнай школы мастацтваў №14 Юліі Баранавай (фартэпіяна) і выкладчыка Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, Дзіцячай музычнай школы мастацтваў №14, удзельніцы ансамбля «Камерныя салісты Мінска» пад кіраўніцтвам Дзмітрыя Зубава Галіны Мацюковай (флейта-траверса).

У праграме прагучаць класічныя інструментальныя творы В. Моцарта, Л. Бетховена, Ф. Шапэна, Б. Келера.

Кошт білета (5 руб.) прадугледжвае таксама агляд экспазіцыі Дома-музея Ваньковічаў перад пачаткам канцэрта.

Білеты на праграму можна папярэднезаказаць па тэл.: (017) 327 88 78