Размер шрифта:
A
A
A
Цвет сайта:
Ц
Ц
Ц

Тэматычныя экскурсіі, прысвечаныя гісторыі кахання мастака Валенція Ваньковіча і Анелі Ваньковіч з Растоцкіх

З 14 лютага па 8 сакавіка да Дня ўсіх закаханых і свята жанчын у музеі “Дом Ваньковічаў. Культура і мастацтва першай паловы XIX стагоддзя” будуць праходзіць тэматычныя экскурсіі, прысвечаныя гісторыі кахання мастака Валенція Ваньковіча і Анелі Ваньковіч з Растоцкіх.

Вы пачуеце аповед пра цудоўную сустрэчы маладога мастака і юнай Анелі. “Дзіўнай рафаэлеўскай прыгажосці” Анеля стала не толькі адданай жонкай Валенція, яна была натхненнем і музай для мастака, служыла мадэллю свайму мужу. Валенцій напісаў некалькі яе партрэтаў, у якіх апяваў прыгажосць і лагоднасць сваёй жонкі. На прыкладзе гісторыі кахання Валенція і Анелі мы адновім рамантычную атмасферу таго часу для закаханых пар.

Дадатковая інфармацыя па тэл.: (017) 327 88 781