Размер шрифта:
A
A
A
Цвет сайта:
Ц
Ц
Ц

Музычныя чацвяргі ў доме Ваньковічаў

УВАГА! Канцэрт 22 красавіка пераносіцца на 29 красавіка!

Філармонія для дзяцей і юнацтва Беларускай дзяржаўнай філармоніі сумесна з музеем “Дом Ваньковічаў” прадстаўляе новы культурна-адукацыйны праект “Музычныя чацвяргі ў доме Ваньковічаў”. Праект уключае цыкл штомесячных музычных канцэртных праграм і экскурсій па пастаяннай экспазіцыі музея і часовых выставах.

“Музычныя чацвяргі ў доме Ваньковічаў” пройдуць 22 красавіка, 27 мая а 18-й гадзіне і 10 чэрвеня а 11-й гадзіне ў філіяле Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь ”Дом Ваньковічаў. Культура і мастацтва першай паловы ХIХ стагоддзя” (г. Мінск, вул. Інтэрнацыянальная, д. 33А).

У канцэртах прымуць удзел лаўрэаты і дыпламанты міжнародных і нацыянальных конкурсаў, салісты Беларускай дзяржаўнай філармоніі. Вядучыя і аўтары музычных праграм – музыказнаўцы Надзея Тулінава, Любоў Сыцько і Вячаслаў Пяцько. Канцэртмайстры – лаўрэаты міжнародных конкурсаў Таццяна Лясун, Сяргей Вайніцкі, Алена Лузан.

 

22 красавіка 2021 18:00 (чацвер)

УСЁ ПАЧЫНАЕЦЦА З КАХАННЯ

Музычна-адукацыйная канцэртная праграма аб цудоўным, пяшчотным пачуцці, хвалюючым сэрца – аб Каханні. У канцэрце прагучаць вядомыя творы выбітных айчынных і замежных кампазітараў: вакальныя і інструментальныя творы, якія ўключаюць арыі і дуэты з опер і аперэт, а таксама музыка ХIХ стагоддзя. Радасныя і сумныя, тонкія і задуменныя, лірычныя і хвалюючыя ў незалежнасці ад жанру і стылю, гэтыя музычныя творы стануць прыемным напамінам пра самае выдатнае пачуццё на Зямлі. Гледачы даведаюцца, як прызнаваліся ў каханні ў пазамінулым стагоддзі. Праграма прадугледжвае інтэрактыўныя сюрпрызы.

27 мая 2021 18:00 (чацвер)

«МАКСІМАВА ПЕСНЯ»

Музычна-літаратурная праграма паводле жыцця і творчасці Максіма Багдановіча – паэта, жыццё якога было такім яскравым, але такім нядоўгім…

У праграме прагучаць вершы Максіма Багдановіча, апрацоўкі беларускіх народных песень, а таксама вакальная і інструментальная музыка прафесійных айчынных аўтараў.

Праграма выконваецца на беларускай мове.

 

10 чэрвеня 2021 11:00 (чацвер)

ПАДАРОЖЖА Ў КРАІНУ “МУЗЫКА”

Музычна-адукацыйная праграма для дзяцей малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту. Займальнае музычнае падарожжа ў казачную, чароўную краіну пад назвай “Музыка”, дзе пануюць радасць і гармонія. У праграме – знаёмства з рознымі музычнымі інструментамі, кожны з якіх “раскажа” сваю асаблівую гісторыю. Таксама наведвальнікаў канцэрта чакае аповед (з элементамі інтэрактыву) пра традыцыі і асаблівасці музычнай адукацыі насельнікаў дваранскіх сядзіб.