Размер шрифта:
A
A
A
Цвет сайта:
Ц
Ц
Ц

Канцэрт класічнай музыкі “Беларуская гітара. Маладое пакаленне”

16 красавіка а 19-й гадзіне ва ўтульнай зале Музея “Дом Ваньковічаў. Культура і мастацтва першай паловы XIX стагоддзя” адбудзецца канцэрт класічнай музыкі “Беларуская гітара. Маладое пакаленне”. У канцэрце возьмуць удзел навучэнцы Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М.І. Глінкі, лаўрэаты міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў Марыя Гінч і Аляксей Салаўёў (клас выкладчыка В. Дубовіка), а таксама студэнты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Мікіта Астратаў і Аляксандр Курс (клас выкладчыка П. Бортніка). Маладыя і таленавітыя музыканты неверагодна захоплены гітарай, яе магічным уздзеяннем і шаўкавістым гучаннем.

Праграма канцэрта надзвычай разнастайная. Слухачы адчуюць каларыт барока, пачуццёвасць рамантызму, а таксама ўнікальны і непаўторны стыль сучасных кампазітараў. 

Даведкі па тэл: +375 29 725 79 96