Размер шрифта:
A
A
A
Цвет сайта:
Ц
Ц
Ц

Канцэрт з удзелам народнай вакальнай студыі Рэспубліканскага Палаца культуры прафсаюзаў


120 сакавіка ў 18.30 у музеі Дом Ваньковічаў. Культура і мастацтва першай паловы XIX стагоддзяадбудзецца канцэрт з удзелам народнай вакальнай студыі Рэспубліканскага Палаца культуры прафсаюзаў.

Вакальная студыя была створана ў 1956 годзе. Ганаровае званне “народны” было прысвоена калектыву ў 1976 годзе. У цяперашні час студыяй кіруе салістка Вялікага тэатра Беларусі Святлана Марусевіч.

Вакалісты студыі рэгулярна прымаюць удзел у розных фестывалях, аглядах-конкурсах мастацкай творчасці, а таксама праводзяць выязныя канцэрты і канцэрты ў Рэспубліканскім Палацы культуры прафсаюзаў.

У праграме прагучаць вакальныя творы розных стыляў і жанраў: руская і замежная класіка, старадаўнія рамансы, арыі з опер і аперэт, народныя песні, музыка айчынных кампазітараў.

Кошт білета (5 руб.) прадугледжвае таксама агляд экспазіцыі Дома-музея Ваньковічаў перад пачаткам канцэрта.

Білеты на праграму можна заказаць загадзя па тэл.: (017) 327 88 78.