Размер шрифта:
A
A
A
Цвет сайта:
Ц
Ц
Ц

Выстава "Magnificat" Паўла Кандрусевіча

22 ліпеня 2020 года ў Музеі беларускага народнага мастацтва ў Раўбічах адкрываецца выстава "Magnificat" Паўла Кандрусевіча.

Адной са славутасцяў музея з’яўляецца збудаванне, у якім ён знаходзіцца, – некалі культавая пабудова сярэдзіны XIX стагоддзя. У былыя часы ў будынку размяшчаўся касцёл святога Мацвея, затым Успенская царква, цяпер – храм мастацтва. Намоленасць гэтага месца і культавая архітэктура падштурхнула аўтара да ідэі стварэння выставы, у якой, як і ў самім музеі, будуць аб’ядноўвацца рэлігійнасць і свецкае мастацтва.

Павел Кандрусевіч змог праявіць сябе і як жывапісец-пейзажыст, і як майстар работ на рэлігійную тэму.

На выставе будзе прадстаўлена каля 30 работ на рэлігійную і філасофскую тэматыкі, краявіды.

Выстава працуе з 22 ліпеня па 22 верасня 2020 г.

 

Музей адкрыты: серада – нядзеля з 10:00 да 17:00

Уваходныя білеты: дарослыя – 3 руб. школьнікі – 2 руб.