Размер шрифта:
A
A
A
Цвет сайта:
Ц
Ц
Ц

Святкаванне традыцыйнага народнага абрада "Гуканне вясны"

Музей беларускага народнага мастацтва ў Раўбічах запрашае разам святкаваць традыцыйны народны абрад “Гуканне вясны”. Што ж мы будзем рабіць? Прадвеснікамі вясны на нашых землях былі птушкі.

  • Каб зрабіць усё правільна, мы даведаемся, як да вясны рыхтаваліся нашы продкі (экскурсія па экспазіцыі музея).
  •  
  • Каб дапамагчы хуткаму прыходу вясны, мы будзем рабіць вясновых птушак з саломкі (майстар-клас па саломапляценні).
  •  
  • Каб вясна нас пачула, мы будзем голасна спяваць і вясну клікаць (дэманстрацыя элементаў абрада ад фальклорнага гурта “Бараўлянская крынічка”).
  •  
  • Каб вясна хацела да нас прыйсці, мы будзем весела скакаць ды ў гульні гуляць (майстар-клас па народных танцах і гульнях).
  •  
  • Каб вясна ведала, як у нас смачна, мы будзем піць гарбату з блінамі.

Кошт праграмы ад 20 да 30 рублёў на чалавека (у залежнасці ад памеру групы і ўключанага/не ўключанага трансферу да музея)

Падрабязная інфармацыя па тэлефонах:

 +37529 1353241

 +37517 5074469

Папярэдні запіс АБАВЯЗКОВЫ!

Даты правядзення 130 сакавіка