Размер шрифта:
A
A
A
Цвет сайта:
Ц
Ц
Ц

Нядзельныя канцэрты "На кардонцы"

Мы вырашылі запомніць гэтую прыгожую зіму і праводзіць яе невялікім музычным цыклам. Набірайце напаследак поўныя рукавіцы іскрыстага снегу, назапашвайцеся залацістым сонцам і збірайце сілы. Улетку яна спатрэбіцца! Бярыце санкі, лыжы, школьныя ранцы і ўсё, што слізгае, і прыязджайце на горку, што ля Музея беларускага народнага мастацтва ў Раўбічах. Тут выдатная акустыка, святло ў спічастых вокнах і бліжэй за ўсё да неба.

Нядзельныя канцэрты будуць пачынацца апоўдні, пасля чаго можна гуляць па лесе, спускацца паравозікам з гары або вывучаць калекцыю народных касцюмаў у Музеі з экскурсаводам. Глядзіце, якая цудоўная праграма!

28 сакавіка а 12-й гадзіне Не зіма. Вольга Падгайская і Five Storey Ensemble

 

Кошт квітка 3 рублі
Дадатковая інфармацыя па тэлефонах: +375 17 507 44 69
 +375 29 135 32 41

Афішы малявала Крысціна Іванцова
Даганяйце!
ШантраПа / На картонке