Размер шрифта:
A
A
A
Цвет сайта:
Ц
Ц
Ц

На Каляды ў музей

Няспынна набліжаецца зіма, а разам з ёй і калядныя святы. Для таго каб наступны год быў шчаслівейшы за папярэдні, мы прапануем сустрэць яго ў адпаведнасці са старадаўняй беларускай традыцыяй: весела і шумна.  Здаўна адным з галоўных святаў года было Раство. Яго нашыя продкі сустракалі вясёлай кампаніяй “калядоўшчыкаў”.

Можа і нам паспрабаваць?

У Музеі беларускага народнага мастацтва ў Раўбічах мы прапануем наведвальнікам не толькі паглядзець, што такое калядны абрад, але і самім стать яго ўдзельнікамі. Дапаможа нам ў гэтым дзіцячы фальклорны гурт “Бараўлянская Крынічка”.  Як калісці нашы продкі на вячорках, будзем танчыць традыцыйныя танцы ды гуляць у вясёлыя гульні.

Для таго каб ад калядаў у музеі засталіся не толькі яркія ўспаміны  ды фотаздымкі, на майстар-класе па саломапляцценні кожны ўдзельнік самаруч зробіць каляднага анёла. Гэта можа быць цудоўным матэрыяльным напамінкам аб сустрэчы ў музеі. Анёлам можна ўпрыгожыць хатнюю навагоднюю ялінку.

І канешне, трапіўшы ў музей, экспазіцыя якога напоўнена скарбамі традыцыйнага мастацтва,  нельга абысціся без экскурсіі. Навуковыя супрацоўнікі музея распавядуць пра тыя віды народнай творчасці, што з’яўляюцца асновай для фарміравання сучаснага беларускага выяўленчага мастацтва.

Цягам двух гадзін вы акунецеся ў атмасферу беларускіх Каляд.

  1. Традыцыйная батлейка з біблейскай пастаноўкай “Цар Ірад”
  2.  Невялікая экскурсія па музею раскрые таямніцы скарбаў народнага мастацтва
  3. Сапраўдныя калядоўшчыкі ў нацыянальных строях “прывядуць казу” паспяваюць калядкі ды навучаць традыцыйным танцам 
  4. На майстар-класе па саломапляценні кожны ўдзельнік зробіць елачнае ўпрыгожанне  “Анёл”.

Запіс па тэлефоне +37529 1353241 Дар’я

Кошты:

1 удзельнік 20 руб.

2 удзельнікі 35 руб. 

3 і больш удзельнікі 45 руб.

Папярэдні запіс абавязковы па тэлефонах:

 +37517 5074469 і +37529 1353241 (Viber, WhatsApp)

 Калі вы плануеце ехаць з Мінску, можаце далучыцца да зборнай групы (з дастаўкай, пачастункам і іншым коштам) Падрабязнасці па телефоне +37529 5680588 Кацярына