Размер шрифта:
A
A
A
Цвет сайта:
Ц
Ц
Ц

Майстар-класы ў Раўбічах

Пакуль на вуліцы яшчэ стаіць залатая восень – самы час для загарадных прагулак ў Раўбічах. Акрамя любавання цудоўнай прыродай, госці могуць патрапіць у наш музей на займальныя майстар-класы.

Саломапляценне. Падчас майстар-класа ўдзельнікі пазнаёмяцца са спосабамі нарыхтоўкі саломы і самі змогуць зрабіць невялікі саламяны сувенір на памяць, які ў хуткім часе можна выкарыстаць як ёлачнае упрыгожанне.

Выраб традыцыйных лялек. У нашых продкаў на кожную пару года, свята, падзею былі “свае” лялькі: “крупянічкі”, “мотанкі”, “дзесяціручкі”, “неразлучнікі”, “траўніцы”. Адну з такіх лялек мы зробім на майстар-класе.

 

Пляценне паясоў (бранзалетаў). Пасля шлюбу нявестка павінна была адарыць сваякоў мужа паясамі. Гэтыя паясы трэба было зрабіць самой, каб паказаць сябе добрай майстрыхай. Зараз у нас няма такой патрэбы, але ўпрыгожыць сябе ці падараваць блізкім невялікія бранзалеты-фенечкі – прыемна.

Патрапіць на майстар-клас можна ў любы працоўны дзень музея: серада-нядзеля з 10.00 да 17.00 (уваход да 16:30).

Папярэдні запіс абавязковы па тэлефонах +375291353241 ці +375175074469 

Кошт – 6 руб.

Працягласць – 1 гадзіна.

Кожную суботу а 12-й гадзіне можна патрапіць у зборную групу.