Размер шрифта:
A
A
A
Цвет сайта:
Ц
Ц
Ц

Майстар-клас "Пісанкі" ў Музеі беларускага народнага мастацтва ў Раўбічах

Напярэдадні аднаго з самых значных хрысціянскіх свят Вялікадня Музей беларускага народнага мастацтва ў Раўбічах пачынае рыхтаваць яго важнейшы атрыбут – распісаныя велікодныя яйкі-пісанкі.

Да самага Вялікадня, выкарыстоўваючы найбольш яркія фарбы і натуральны воск, мы будзем распісваць сырыя яйкі, як гэтага і патрабуе традыцыя. Запрашаем далучыцца да нас. Нават калі вы ніколі не рабілі нічога падобнага, то пад кіраўніцтвам дасведчанага навуковага супрацоўніка музея на працягу паўтары гадзіны абавязкова зможаце распісаць і забраць дадому пісанку ўласнага вырабу!

Кошт: 6 руб. – школьнікі; 9 руб. – дарослыя

Дадатковая інфармацыя па тэл.: +375291353241 або +37517 5074469

Папярэдні запіс абавязковы!

З сабой неабходна мець толькі добры настрой!