Размер шрифта:
A
A
A
Цвет сайта:
Ц
Ц
Ц

“Гуканне вясны” у Музеі беларускага народнага мастацтва ў Раўбічах

Вясна ўсё ніяк не можа да нас дайсці! Можа таму, што мы яе яшчэ як след не гукалі?

Музей беларускага народнага мастацтва ў Раўбічах запрашае разам святкаваць традыцыйны народны абрад “Гуканне вясны”. Што ж мы будзем рабіць? Прадвеснікамі вясны на нашых землях былі птушкі.

Папярэдні запіс АБАВЯЗКОВЫ!

Даты правядзення: 1417 сакавіка; 2024 сакавіка

  • Каб зрабіць усё правільна, мы даведаемся, як да вясны рыхтаваліся нашы продкі (экскурсія па экспазіцыі музея).
  • Каб дапамагчы хуткаму прыходу вясны, мы будзем рабіць вясновых птушак з саломкі (майстар-клас па саломапляценні).
  • Каб вясна нас пачула, мы будзем голасна спяваць і вясну клікаць (дэманстрацыя элементаў абрада ад фальклорнага гурта “Бараўлянская крынічка”).
  • Каб вясна хацела да нас прыйсці, мы будзем весела скакаць ды ў гульні гуляць (майстар-клас па народных танцах і гульнях).
  • Каб вясна ведала, як у нас смачна, мы будзем піць гарбату з блінамі.

Кошт праграмы ад 20 да 30 рублёў на чалавека (у залежнасці ад памеру групы і ўключанага/не ўключанага трансферу да музея).

Падрабязная інфармацыя па тэлефонах:  +37529 135324;  +37517 5074469

 

Папярэдні запіс АБАВЯЗКОВЫ!

Даты правядзення: 1417 сакавіка; 2024 сакавіка