Размер шрифта:
A
A
A
Цвет сайта:
Ц
Ц
Ц

Выстава "Зімовы настрой"

 На кожную пару года – свой настрой. Зімовы настрой – гэта, найперш, свежае паветра і адчуванне цуда.

Больш таго, зіма – гэта галоўнае свята, Новы год! І дарослыя, і дзеці з нецярпеннем чакаюць гэтага дня. Людзі ўпрыгожваюць ёлку, запальваюць агні, аздабляюць будынкі, крамы, школы, паркі. Усе рыхтуюць адзін аднаму падарункі. Гэта па-сапраўднаму чароўны зімовы настрой!

Мастакі заўсёды натхняюцца гэтай парой года. Зімовы настрой у кожнага свой. У гэтым годзе зіма цёплая і бясснежная. Мабыць, таму яшчэ больш хочацца карункавых выцінанак на акне, серабрыстых дрэў, пушыстага снега.

Выстаўка “Зімовы настрой” – гэта жаданне падзяліцца пачуццямі, якія ўзнікаюць толькі зімой, калі ў сілу ўступае новы год, калі людзі радуюцца калядным дням, а ўсё навокал напоўнена цудам і дабром.

На выстаўцы прадстаўлены работы навучэнцаў Магілёўскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў спецыяльнасцей “дэкаратыўна-прыкладное мастацтва” і “дызайн”, выкананыя ў навучальным працэсе альбо падчас дыпломнага праектавання. Усе гэтыя працы аб’ядноўвае колер зімовых дзён, гармонія фарбаў зімы і вобразы навагодніх, калядных святаў!