Размер шрифта:
A
A
A
Цвет сайта:
Ц
Ц
Ц

Арт-праект «Свет вачыма маладых»

Маладыя мастакі-дызайнеры, навучэнцы УА «Магілёўскі дзяржаўны каледж мастацтваў» у форме сацыяльнага плаката або мовай рэкламнай графікі гавораць пра сваё стаўленне да жыццёвых каштоўнасцеў, разважаюць пра сяброўства, прыгажосць, мастацтва.

 

Арт-праект «Свет вачыма маладых», прадстаўлены ў музеі В.К. Бялыніцкага-Бірулі, выяўляе многае: наша духоўнае жыццё, якасць паўсядзённых адносін, нашы паводзіны, тое, як мы выконваем якую-небудзь працу. Засяродзіўшыся на саманазіранні, кожны можа пераканацца ў тым, што бачныя аб’екты знаходзяць сваю форму і колер толькі пад уздзеяннем ведаў (або магчымых ведаў) аб тым, што мы ўспрымаем. Менавіта гатоўнасць выкладчыкаў Магілёўскага каледжа мастацтваў даць дарогу новым ідэям, новым колеравым камбінацыям, несумненна, прывяла да ўзбагачэння і інтэлектуальнага росту навучэнцаў. І нават хуткі кругазварот мод па-свойму ўпрыгожвае жыццё. Па гэтай прычыне моладзь успрымае новае мастацтва як сваё.

 

Арт-праект – спроба паказаць, як маладыя мастакі-дызайнеры рэагуюць на розныя грамадскія сітуацыі, жыццёвыя інстытуты і тэндэнцыі. Для гэтага неабходна спыніцца на акалічнасцях, што аказваюць уздзеянне на сучасных мастакоў. Гэта так званая «ТРАДЫЦЫЯ НАВІЗНЫ». Нават маладыя дызайнеры павінны валодаць мастацкім густам і чуццём, якое падказвае ім, як зрабіць рэч «правільнай». Каб знайсці гарманічныя адносіны, трэба прайсці праз мноства спроб і памылак, эксперыментуючы з прапорцыямі і рознымі матэрыяламі.

 

Арт-праект «Свет вачыма маладых» – складаны і прыгожы. Канцэпцыя выставы – жыццесцвярджальны яркі стыль, выразныя вобразы, непаўторнасць сюжэтаў, якія ствараюць мажорнасць і сонечнасць экспазіцыйнай прасторы.

 

 

 

Загадчык філіяла                                                      С.В. Строгіна