Размер шрифта:
A
A
A
Цвет сайта:
Ц
Ц
Ц

Выстава жывапісу і графікі “Класіка пейзажа” з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь

З 7 сакавіка 2019 года ў музеі Вітольда Каэтанавіча Бялыніцкага-Бірулі ў г. Магілёве будзе экспанавацца выстава жывапісу і графікі “Класіка пейзажа” з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.

Адкрыццё выставы адбудзецца 7 сакавіка а 17-й гадзіне

Гісторыя рускага пейзажа пачынаецца позна, толькі ў канцы XVIII стагоддзя, і апагей развіцця гэтага жанру прыпадае на другую палову XIX і пачатак XX стагоддзя. Гэты час багаты на вялікія імёны пейзажыстаў, класікаў рускага мастацтва, творчасць якіх вызначыла разнастайнасць рускага пейзажа.

На выставе прадстаўлена некалькі пакаленняў мастакоў, сярод якіх не толькі прызнаныя мэтры рускага выяўленчага мастацтва (Іван Шышкін, Іван Айвазоўскі, Канстанцін Каровін, Пётр Канчалоўскі і г.д.), але і мастакі “другога шэрага” (Яфім Волкаў, Аляксандр Кісялёў, Ілья Астравухаў, Іван Пахітонаў і інш). Іх творчасць, няхай і менш вядомая шырокай публіцы, унесла свой уклад у развіццё рускага пейзажа і арганічна ўплялася ў агульную стылістыку рускага жывапісу эпохі яго росквіту.

Наведвальнікі выставы «Класіка пейзажа» змогуць не толькі дакрануцца да багатага свету прыроды, але, па сутнасці, пазнаёміцца з кароткім канспектам па гісторыі рускага жывапісу.

Лагорыа Л.Ф. 1827–1905. Бераг мора. Палатно, алей. 30х56,2

Айвазоўскі І.К. 1817–1900. Караблі на моры. 1865. Папера, графітны і каляровы алоўкі. 32,7х42,2

Шышкін І.І. 1832–1898. Лес. Сестрарэцк. 1887. Палатно, алей. 87,4х111

Каровін К.А. 1861-1939. Сонечны дзень. 1914. Палатно, алей. 66,2х87,5

Канчалоўскі П.П. 1876–1956 . Яблыні ў квецені. 1907. Палатно, алей. 65х81,5

Машкоў І.І. Пейзаж з сажалкай. 1921. Палатно, алей. 102,5х80,7