Размер шрифта:
A
A
A
Цвет сайта:
Ц
Ц
Ц

Фарбы жыцця. Персанальная выстава Святланы Строгінай

Святлана Строгіна – мастак, выкладчык, мастацтвазнаўца, член Магілёўскага абласнога мастацка-экспертнага савета па манументальнаму і манументальна-дэкаратыўнаму мастацтву (2009), член грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз мастакоў” (2016), член вучонага савета ўстановы “Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь” (2018).

Нарадзілася 11 красавіка 1970 года ў горадзе Магілёве (Рэспубліка Беларусь).

1980–1985 гг. – вучоба ў СШ № 2 г. Магілёва (з архітэктурна-мастацкім ухілам, настаўнік Палуйчык С.І.).

1985–1989 гг. – вучоба ў Бабруйскім мастацкім вучылішчы № 15 (выкладчыкі – Концуб А.А., Калтыгін В.А., Кірылава А.В.).

1990–1995 гг. – вучоба ў Віцебскім дзяржаўным педагагічным інстытуце імя П.М. Машэрава, мастацка-графічны факультэт (выкладчыкі – Мемус А.І., Каладоўскі І.І., Гугнін М.І).

2004–2008 гг. – вучоба ў аспірантуры Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

1995–2017 гг. – работа ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П.В. Масленікава, з 1998 г. –  намеснік дырэктара па навуковай рабоце.

З кастрычніка 2017 г. – с.ч. – загадчык філіяла ўстановы “Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь” “Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі”.

За перыяд работы ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П.В. Масленікава распрацавала навуковую канцэпцыю збіральніцкай дзейнасці (1998), навуковыя канцэпцыі пастаянных экспазіцый: “Захаваная спадчына” (2005), “Выяўленчае мастацтва Магілёўшчыны ХХ стагоддзя” (2010), “Тайна Крыжа” (2013).

Займаецца навукова-даследчай дзейнасцю па вывучэнні творчых біяграфій мастакоў, звязаных з Магілёўшчынай. У навуковых зборніках міжнародных і рэспубліканскіх канферэцый апублікаваны матэрыялы па дадзенай тэме. Сістэматычна публікуецца ў спецыяльных выданнях: “Мастацтва”, “Музей”, “Мастацкая адукацыя і культура” і інш.

Распрацаваны лекцыі і сфарміраваны праграмы па гісторыі сусветнага, рускага і беларускага мастацтва.

Напісаны манаграфіі: зборнік артыкулаў “Сучаснае выяўленчае мастацтва Магілёўшчыны” (2009), “Калекцыя жывапісных і графічных твораў А.І. Мемуса і І.В. Магучай” (2014), “Уладзімір Напрыенка” (2014), “Калекцыя твораў керамікі В.А. Калтыгіна і ўдзельнікаў міжнародных пленэраў па кераміцы “Арт-жыжаль” (2016), “Калекцыя жывапісных і графічных твораў Л.М. Гоманава” (2016).

Падрыхтавала цэлы шэрах рэтраспектыўных, тэматычных і персанальных выстаў.

Творча працуе ў жанрах нацюрморта, пейзажа, партрэта, для якіх характэрны рамантычная і лірычная афарбоўка. У аснове яе рэалістычных работ, выкананых у тэхніцы акварэлі, пастэлі, алейнага жывапісу, ляжыць разнастайная колеравая палітра, падпарадкаваная адлюстраванню матэрыяльнага свету, які спрыяе перадачы настрою.

Удзельніца міжнародных (2013, 2015, 2017, 2019), рэспубліканскіх (2017), абласных (2009, 2017, 2018, 2019) і персанальных выстаў (2007, 2008, 2015, 2019); міжнародных пленэраў у Сербіі (2013), Кітаі (2014), Францыі (2015) і Чарнагорыі (2019).

У 2019 г. узнагароджана нагрудным знакам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь “За ўклад у развіццё культуры Беларусі”.