Размер шрифта:
A
A
A
Цвет сайта:
Ц
Ц
Ц

Сустрэча з гуртом “Крывічы”

31 ліпеня 2019 года (серада) у 18:30 Музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі (г. Магілёў) запрашае ўсіх жадаючых на творчую сустрэчу з лідэрамі гурта іркуцкіх беларусаў “Крывічы”, якія прадставяць праграму “Песні і танцы беларусаў Іркуцкай вобласці”. Матэрыял быў запісаны падчас этнаграфічных вандровак па вёсках Прыбайкалля, заснаваных беларускімі перасяленцамі ў пачатку ХХ стагоддзя (1902–1912).

Унікальны творчы калектыў, гурт аўтэнтычнага спеву “Крывічы” створаны ў 2009 годзе па ініцыятыве вядомага лідэра беларусаў Іркуцкай вобласці Алега Рудакова і Вольгі Галанавай, якая і стала натхняльнікам і кіраўніком гурта.

Раней у Прыбайкаллі беларуская песня гучала ў шматлікіх вёсках, заснаваных перасяленцамі. Цяпер “старую” песню пачуць можна толькі зрэдку. Удзельнікі гурта вырашалі даць другое жыццё традыцыйным абрадавым і пазаабрадавым спевам, якія выконваюць у старажытнай манеры спеву продкаў-беларусаў.

Усе дзяўчаты-ўдзельніцы гурта “Крывічы” нарадзіліся ў Сібіры, але з задавальненнем вывучаюць мову сваіх продкаў і спяваюць родныя песні. Гурт неаднаразова выступаў у Беларусі, у тым ліку на фестывалі мастацтваў беларусаў свету.

У рамках сустрэчы пройдзе майстар-клас па беларускіх народных танцах, іх можна будзе не толькі ўбачыць, але і павучыцца танцаваць разам з удзельнікамі гурта Алегам Рудаковым і Вольгай Галанавай.

Уваход – па квітках.

Кошт – 5 рублёў.

Музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі

г. Магілёў, вул. Ленінская, 37

Час правядзення: 31.07.2019

18:30–21:00