Размер шрифта:
A
A
A
Цвет сайта:
Ц
Ц
Ц

Калекцыя жывапісу спявачкі Лідзіі Русланавай са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь

З 23 жніўня 2019 года па 20 студзеня 2020 года ў Музеі В. К. Бялыніцкага-Бірулі прадстаўлена выстава “Калекцыя жывапісу спявачкі Лідзіі Русланавай” са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.

На выставе паказана 18 карцін (з 39) з калекцыі заслужанай артысткі РСФСР (1942) Лідзіі Русланавай, знакамітай на ўвесь Савецкі Саюз выканаўцы народных песень, росквіт творчасці якой прыпаў на 1930–1940-я гады. Тады ж пачала фарміравацца і яе прыватная калекцыя, якая канчаткова склалася ў першыя пасляваенныя гады.

Карціны з калекцыі Русланавай сталі паступаць у Дзяржаўны мастацкі музей БССР пачынаючы з 1950 па 1989 год з трох крыніц: ад Дзяржаўнай закупачнай камісіі СССР, з выстаў калекцый з прыватных збораў у 1961–1962 гадах, паступалі асабіста ад Русланавай, у далейшым, пасля яе смерці ў 1973 годзе, ад яе падчарыцы Маргарыты, ад калекцыянера Н. Якаўлевай, якой былі прададзены некаторыя творы самой спявачкай.

У экспазіцыі прадстаўлены: Б. М. Кустодзіеў (1878–1927) “Купчыха з пакупкамі”, 1920; У. Я. Макоўскі (1846–1920) “Спатканне”, 1882 i “Размова. Ідэаліст-практык і матэрыяліст-тэарэтык”. 1900; П. А. Сухадольскі (1835–1903) “Старая Масква”, 1882; А. П. Рабушкін (1861–1904) “Што за квас!”, 1892; І. К. Айвазоўскі (1817–1900) “Ніягарскі вадаспад”, 1892; В. А. Сяроў (1865–1911) “На могілках”; С. К. Заранка (1818–1871) “Партрэт Фёдара Пятровіча Талстога”, каля 1850; В. В. Верашчагін (1842–1904) “Маршал Даву ў Чудавым манастыры”, 1887–1895; А. Я. Архіпаў (1862–1930) “Зваротны”, 1896; А. І. Мяшчэрскі (1834–1902) “Лясная дарога”, 1883; Б. П. Вілевальдзе (1818–1903) “Казакі і башкіры ў Кёльне ў 1815 годзе”, 1887 і інш.