Размер шрифта:
A
A
A
Цвет сайта:
Ц
Ц
Ц

Адкрыццё выставы жывапісу, графікі і скульптуры «А за акном зіма» з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь

20 снежня а 17-й гадзіне ў музеі В.К. Бялыніцкага-Бірулі ў г. Магілёве адбудзецца адкрыццё выставы жывапісу, графікі і скульптуры «А за акном зіма» з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. 

Для кожнага з нас за кароткім словам «зіма» хаваецца нямала розных, часта супярэчлівых асацыяцый: кароткія цьмяныя дні і бясконцыя цёмныя ночы, іскрысты на сонцы снег і марознае паветра, якое бадзёрыць, суровы вецер і адсутнасць жадання выходзіць з дому, чарадзейства навагодніх свят і выключна зімовыя забавы ў двары. Зіма – цудоўная, невычэрпная тэма, якая знайшла ўвасабленне ў працах шматлікіх мастакоў. На працягу многіх гадоў майстры выяўленчага мастацтва зноў і зноў звяртаюцца да вобразаў, навеяных гэтай шматграннай, незвычайнай парой.

Выставачны праект «А за акном зіма» паказвае розныя грані гэтай дзіўнай пары года, дазваляючы гледачу праз прызму твораў выяўленчага мастацтва перажыць шырокі спектр эмоцый, ажывіць у памяці звязаныя з зімовай парой успаміны і, магчыма, адкрыць для сябе новы бок гэтай з'явы.

На выставе прадстаўлены творы рускіх і беларускіх мастакоў, пачынаючы з канца ХIХ стагоддзя і заканчваючы сучаснасцю. Наведвальнікі змогуць убачыць работы Барыса Кустодзіева, Канстанціна Юона, Віталя Цвіркі, Івана Ахрэмчыка, Леаніда Шчамялёва, Мікалая Ісаёнка і многіх іншых аўтараў.

 Выстава будзе экспанавацца па 3 лютага 2019 года.