Размер шрифта:
A
A
A
Цвет сайта:
Ц
Ц
Ц

З ГIСТОРЫI ШАРАШОЎСКАЙ ЦАРКВЫ НАРАДЖЭННЯ БАГАРОДЗIЦЫ I ЯЕ ЎНУТРАНАГА АЗДАБЛЕННЯ

Да адносна нядаўняга часу адным з цікавых помнікаў на тэрыторыі брэсцкага Палесся была шарашоўская царква. Гэта было пацверджана падчас першых экспедыцый Дзяржаўнага мастацкага музея БССР канца 1950– пачатку 1960-х гг., у выніку якіх у збор музея трапіла асноўная частка іканастаса і абраз “Выбраныя святыя”. Тады ж былі зробоены фотаздымкі, выкарыстаныя з дазволу аўтара І.М. Паньшынай.

Пачатковы этап яе гісторыі адносіцца да пачатку XVI ст. Як адзначана ў інвентары за 1809 г., фундуш царкве быў дадзены ў 1517 г. Іванам Абрамовічам, войтам брэсцкім, жанатым на дачцэ ўладальніка Шарашова Юрыя Ільініча яшчэ пры жыцці апошняга1. Даследчык XIX ст. Севярын Віславух са спасылкай на віленскі архіў піша пра наданне шарашоўскай царкве “… lasu uroczyskiem Оbrembu za reką Klekotnicą … do rzeki Peżki … po rzekę Lsnę”.2

Звесткі пра царкву да пачатку XVIII ст., калі Шарашова знаходзілася ва ўладаннях князёў Забярэзінскіх, каралевы Бонны, Сігізмунда Аўгуста, нешматлікія. Можна адзначыць аздабленне абклада напрастольнага Евангелля канца XV – пачатку XVI ст., аб чым сведчыць запіс у ім сярэдзіны XVII ст. (рукапіс захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі РБ).     У 1710 г. Шарашова ад Аўгуста II атрымаў Людвік Пацей3. У візіце царквы 1725 г. пазначана presenta ад яго пад датай 25 жніўня 1723 г.4 На той час царква была “… drewniana ieszcze zdrowa w koło parkanem ponowionym oparkaniena … Dzwonica [oso]bna na bramie porządna [zamezysta] Na cerkwie dach gątowy nowy: kopoła z krzyzem wielkim. Na predyle oltarzowym krzyzek Kryzganek starosweckiey mody … w koło cerkwi [pobicie] na nim barzo rzbione … Deisus porządny z dobrym modelluszem staroświeckim pod pozloto z floressami…Namiesnych obrazów cztery z stolami przybranemi nieźle, Carskie drzwi snicerską sztuką dobrą z Ewangelistami … z conterfektem wieczerzy Pańskiej po lewym boku Ołtarz SS. Piotra y Pawła snicerską sztukę accomodowany Ołtarz wielki z obrazem трех святителей Zert[we]nyk na zwyczaynym mieyscu z obrazem S[wey] Troycy Sywernych dzwi dwoie na zawiasach z osobami malowanemi jeszcze obrazow niespecifikowanych roznych na drzewie i płotnie osm …”5 Згаданае апісанне ўнутранага ўбранства даследчыкі прыводзяць як адзін з прыкладаў распаўсюджання пасля Замосцкага сабора алтароў ва уніяцкіх цэрквах Брэсцкай епархіі6. Зыходзячы са згаданых звестак, фундатарам алтара мог быць Людвік Пацей7. Крыху больш падрабязнае яго апісанне ў прыведзенай беларускім даследчыкам      А. Ярашэвічам візіце храма за 1757 г. (Аддзел рукапісаў БАН Літвы. Фонд 21, рук. 48), калі шарашоўскае староства знаходзілася ва ўладанні Яна Ежы Дэтлава Флемінга (1699–1771): “...збоку алтар Пятра і Паўла разьбяны, со слупкамі, гзымсамі, флорэсамі і іншай разьбой, двума анёлкамі, пасярэбраны з блакітным”8. Уяўленне аб знешнім і ўнутраным выглядзе царквы пасля яе перабудовы ў 1760 г. дае больш позняя візіта 1809 г.: “Cerkiew z drewa … na szesciu kolumnach roku 1760 pobudowana z kupułą nad dach wyprowadzoną w którey miesci się sygnatura gątami kryta … Wschodząc do cerkwi przez zakryatyą dzwi prostey roboty …na przeciw druga zakrystya … Galerya stolarskiey roboty przed Przezbiterium … Chor balaskami stolarskiey roboty, na którem organ Wielki Ołtarz snycerskiey roboty na którem zameczyste Cyborium między czterma słupkami, jakby pod baldachinem w gorze między Promieniemi Golębica wyżey dwa Aniołki rznięte i SS Apostołow Piotra i Pawła Struktura Ołtarza rożnemi farbami zdobiona, po lewey stronie ołtarza Mensa czyli Zertownik na niey obraz Matki Boskiey Pana Jezusa Piastuącey, postęnpuiąc na Cerkiew Ikonostas na którem w gorze Prorocy niżey Apostołowie ieszcze niżey Taiemnice Uroczystości Zbawicela Pana i Maryi Panny na tablaturze malowane … dzwi Carskie rznięte złocone i mescami srzebrzone w których osoby rznięte czterech Ewangelistow i Zwiastowane Nayswięt Panny, koło tych dwa ołtarze snycerkiey roboty z Mensami ieden po prawey strone z obrazem Pana Jezusa Łaskawego na tablaturze malawanen, na ktorom szata srebna z promieniami około głowy… zasową wyobrazenie Pana Iezusa Nazarańckiego maiącu na plotnie malawaną po bokach ołtarza dwie osob rzniętych Eliasza i Moyżesza drugi po lewej strone z obrazem Nayswęt. Panny natablaturze malowanem na którem szata srebna i dwie Koron… z Zasową wyobrazenie Matki Bolesney maiące na płotnie malowaną a dwoma po bokach osobami rzniętemi w temze szeregu daley po prawej strone przy sciane Ołtarz snycerskiey roboty z obrazem Narodzenia Panny i dwoma po bokach rzniętemi osobami po lewey drugi iedneyże miary z obrazem S. Jerzego po bokach ktorego takeż dwie osob rznięych Ten skład ikonostasu i ołtarzow dopiero opisanych biało malowany, pod garnitur mieyscami … złotem, mieyscami bez i srebrem ozdobione. daley postępuiąc na cerkiew ołtarz przy scianie snycerskiey roboty z obrazem SS. Apostołow Piotra i Pawla ex opposito drigi ołtarz iedney struktury z obrazem S. Mikołaia na którego głowie mitra srebna; oba te ołtarze blękitną malowane. Ołtarczyk procesionalny snycerskiey roboty z obrazem po iedney stronie Nayswięt. Panny po drugey S. Mikołaia złotem lasurkem i farbami ozdobiony … oprocz tego obrazow różnych na płotnie i na drzewie malowanych znayduię się sześć … Plebania Po zgorzeniu (1803) starey z drewa … staraniem i kosztem Wxiędza Antoniego Przybyszewicza archidiakona przy pomocy … xięcia Adama Czartoryskiego /dano bowiem na zabudowanie 2000 złotych polskich …”9. Імя Антона Прэбышэвіча, згаданага ў візіце, сустракаецца ў архіўных матэрыялах канцылярыі мітрапаліта грэка-уніяцкай царквы ў сувязі з аднаўленнем брэсцкага капітула10. З прыведзенага дакумента відаць, што іканастас у гэты час некалькі адрозніваўся ад зафіксаванага ў 1725 г. Ва ўсялякім выпадку, іншымі былі царскія вароты. Асабліва цікава параўнаць апісанне іканастаса, які існаваў на пачатку XIX ст., з тым, што захаваўся да нашага часу і захоўваецца ў НММ РБ11. Царскія вароты з Дабравешчаннем і чатырма евангелістамі, відаць, тыя самыя. Ад мясцовага раду захаваліся абразы Хрыста, Маці Боскай і абклады да іх. Крыху бянтэжыць прыведзены ў візіце эпітэт Ласкавы (Міласцівы) у дачыненні да выявы Хрыста, які, на наш погляд, больш адпавядае іканаграфічнаму тыпу Спасіцеля ў цэнтры апостальскага рада. Ён прадстаўлены сядзячым на прастоле, як на цэнтральнай кампазіцыі пеляны з Наўгародскага музея-запаведніка [XIV ст.]12 Да XIII–XIV стст. адносяцца найбольш раннія выявы Спаса на прастоле ў старажытнарускім і паўднёваславянскім іканапісе. Як мяркуюць польскія даследчыкі, з’яўленне вобраза Хрыста на  тронуе ў Дэісусе замест Спаса ў сілах адбывалася пад уздзеяннем паўднёвых уплываў13. Святочны рад перавышае традыцыйны колькасны паказчык і вызначаецца значнай іканаграфічнай пашыранасцю. А вось аб існаванні прарочага раду дагэтуль было невядома. Можна меркаваць, што ў ім знаходзілася выява Маці Божай Знаменне, якая пазней была перанесена ў святочны рад. Выкананы некалькімі майстрамі, ён адрозніваецца па характару жывапісу ад іншых абразоў. Абраз “Тры свяціцелі” з гэтай жа царквы блізкі да іх па стылістыцы і арнаментыцы фону. Магчыма, гэта той самы, які згадваецца ў візіце 1725 г. у галоўным алтары. Вельмі падобны па свайму кампазіцыйнаму рашэнню абраз XVII ст. знаходзіўся ў в. Падлессе Брэсцкай вобласці. Трэба адзначыць, што адзін з прадстаўленых вобразаў – Васіль Вялікі – быў асабліва шанаваны уніяцкай царквой. З ёй, відаць, можна звязаць даволі актыўнае звяртанне да гэтага сюжэта ў XVII–XVIII стст.

Згодна візіце 1818 г., шарашоўскай царкве належалі яшчэ тры капліцы: у Красніку, Ялаве і на могілках у самім Шарашове14. Апошняя на той час яшчэ дабудоўвалася. На тых жа могілках у 1824 г. была ўзведзена Петрапаўлаўская царква. У 1872 г. будуецца каменны храм. Можна меркаваць, што і сама царква Нараджэння Багародіцы на працягу XIX ст. пасля скасавання уніі перажывала змены. Некалькі радкоў аб ёй занатавана ў “Материалах для географии и статистики России …”: “Православная церковь по внутреннему устройству и характеру живописи иконостаса принадлежит к древнейшим в Гродненской губернии и, по всей вероятности воздвигнута вместе с Пружанской, с которой она во многом сходствует”15. Неспрыяльныя ўмовы, напэўна, прыводзяць да таго, што на пачатку 1930-х гг. у краязнаўчай літаратуры яна коратка характарызуецца як “апушчона”16. Апошняя кропка ў гісторыі царквы была пастаўлена на пачатку 1960-х гг., калі яна была разабрана.

 

1 Bіblioteka Narodowa (Warszawa) rps IV. 7828,. Inwentarz podawczy Beneficiym Szereszewskiego pod r[okiem] 1809 dnia 14 Marca, k. 62v-63. (За дапамогу ў азнаямленні з тэкстамі дзякуем польскай даследчыцы У. Пашкевіч.)

2 SewerynWysłouch. Dobra Szereszewskie //Ateneum Wilenskie. R.VIII. Wilno, 1933. – S. 69 (Wil. lent.) Arch., Nr. 11446, str. 11128.

3 Ludwik Pociej (-1730) przed r. 1692 zakupił … Włodawę … sprowadził … paulinow i w l. 1711–1717 wybudował dla nich klasztor W ziemi chełmskiej miał Orchów … wystawił … w r. 1718 cerkiew unicką … (od 1875 prawosławna, rozebrana ok. 1887 (KZSZ w Polsce t VIII W-wo Lubelskie zesz. 18 Powiat Włodawski W-wa 1975 s.30)) Polski słownik biograficzny /Pol. Akad. nauk, inst. Historii. – Kraków, 1982. T. XXVII/I zesz. 112.– S.45.

4 Archiwum Państwowe w Lubline. Chełmski Konsystorz Grecko-katolicki, sygn. 101 Wizytacje parafii diecezji chelmskiej i brzeskiej 1725–1727, k. 128 v.

5 Archiwum Państwowe w Lubline. Chełmski Konsystorz Grecko-katolicki, sygn. 101 Wizytacje parafii diecezji chelmskiej i brzeskiej 1725–1727, k. 128.

6 Sygowski P. Wyposażenie unickiej cerkwi pw. Św. Jana ewangelisty w Rzeczycy k. Kamieńca Litewskiego (na podstswie opisu wizytacyjnego z roku 1725) //Cerkiew – wielka tajemnica Sztuka cerkiewna od XI wieku do 1917 roku ze zbiorów polskich Katalog wystswy zorganizowanej przez Muzeum Zamek Górków w Szamotułach i Muzeum początków Państwa Polskiego w Gnienie kwiecień-sierpień 2001. Gniezno, 2001. – S. 76.

7 Цікавым было б параўнанне аздаблення шарашоўскай царквы з убранствам згаданага вышэй храма ў Орхаве, які быў разабраны ў 1887 г.

8 Ярашэвіч А.А. Некаторыя заўвагі аб уніяцкай cкульптуры XVIII стагоддзя // Аладаўскія чытанні Матэрыялы канферэнцыі, прысвечанай вынікам навукова-даследчай працы за 2000 год. Мінск 23–24 мая 2001 года.–  C.22–24.

9 Biblioteka Narodowa (Warszawa) rps IV. 7828,. Inwentarz podawczy Beneficiym Szereszewskiego pod r[okiem] 1809 dnia 14 Marca, k. 59–62; у візіце за 1818 г. адзначана: “Cerkiew … w kollacyi … Adama Czartoryskiego z trzema gankami, sześciu wewnątrz filarami wsparta, dachem gontowym pokryta s kopułą posrodku Nayduiący się przy niey kapłan nazywa się Andzrej Kłuszynski prezentowany od Adama Czartoryjskiego (Biblioteka Narodowa (Warszawa) rps IV. 7828. Extrakt Wizity Parafialney Szereszewskiey na mocy Instrumentu JW Metropolity RzymskoUnitskich w Rossyi Cerkwi Dyecezalnego Biskupa Brzeskiego Rzymsko-Katolickiey Duchowney Kollegii 2 Departamentu Prezydenta, Opata Onufreyskiego i Kawalera Jozafata Biłhaka, przeze mnie niżey podpisanego 1818 r[oku] dnia 20 M[iesia]ca obra expedyowaney”, k. 65.

10 Описание документов архива западно-русских униатских митрополитов (1700–1839). Т. 2. СПб., 1907. – С. 669.

11 Падрабязны разгляд і рэканструкцыя іканастаса зроблены беларускім мастацтвазнаўцам Н.Ф. Высоцкай (Тэмперны жывапіс Беларусі канца XV–XVIII стагоддзя ў  зборы Дзяржаўнага мастацкага музея БССР. Каталог. – Мн., 1986. –  С.141–169.

12 Лидов А.М. Византийский антепендиум. О символическом прототипе высокого иконостаса // Иконостас: Происхождение-Развитие-Символика. Редактор-составитель А.М. Лидов. – М., 2000.– С. 178.

13 Zofia Szanter. Powstanie nowożytnej formy ikonostasu w cerkwiach ruskich na południowo-wschodnich terenach Rzeczypospolitej w XVII wieku //Do piękna nadprzyrodzonego Sesja naukowa na temat rozwoju sztuki sakralnej od X do XX wieku na terenie dawnych diecezji chełmskich kościola rzymskokatolickiego prawosławnego grekokatolickiego T.I. Referaty. – Chełm, 2000. – S.127–153.

14 Biblioteka Narodowa (Warszawa) rps IV. 7828. Extrakt Wizity Parafialney Szereszewskiey na mocy Instrumentu JW Metropolity RzymskoUnitskichh w Rossyi Cerkwi Dyecezalnego Biskupa Brzeskiego Rzymsko-Katolickiey Duchowney Kollegii 2 Departamentu Prezydenta, Opata Onufreyskiego i Kawalera Jozafata Biłhak, przeze mnie niżey podpisanego 1818 r[oku] dnia 20 M[iesia]ca obra expedyowaney, k. 65 об.– 66.

15 Бобровский П. Материалы для географии и статистики России, собранные офицерами генерального штаба Гродненская губерния  Ч.2 СПб., 1863 г. – С. 1059.

16 Marcak M. Przewodnik po Polesiu. Brześć nad Bugiem, 1935. – S. 45.

 

Трыфанава Н.Я.

друкуецца па матэрыялах “Паведамленні Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь”, выпуск 5, 2004. Мн., “Белпрынт”, 2007, стр. 147-152.

Пры выкарыстоўванні матэрыялаў спасылка на сайт і выданне АБАВЯЗКОВА