Размер шрифта:
A
A
A
Цвет сайта:
Ц
Ц
Ц

Замежнае ўнітарнае прадпрыемства «Брытыш-Амерыкан Табакка Трэйдынг Компані»

 “Брытыш Амерыкан Табакка” ажыццяўляе сваю дзейнасць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь з 1995 года. Замежнае ўнітарнае прадпрыемства “Брытыш-Амерыкан Табакка Трэйдынг Компані” ўваходзіць у Групу кампаній “Брытыш Амерыкан Табакка”.

У Беларусі, гэтак жа як і ва ўсіх краінах, дзе працуюць прадстаўніцтвы кампаніі, “Брытыш Амерыкан Табакка” займае актыўную пазіцыю ў сферы падтрымкі сацыяльна значных праектаў і ініцыятыў у галіне культуры і мастацтва.

З 2001 года Замежнае прыватнае прадпрыемства “Брытыш-Амерыкан Табакка Трэйдынг Компані” з’яўляецца генеральным партнёрам Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь і з гатоўнасцю падтрымлівае многія яго пачынанні. У рамках генеральнага партнёрства да цяперашняга часу ажыццёўлена больш за 35 маштабных, культурна значных для Беларусі праектаў.

Найбольш цікавыя сумесныя праекты:

2001 год:

  • Выстаўка “Сучасная графіка”
  • Арганізацыя першага музычнага вечара ў Нацыянальным мастацкім музеі;
  • Навагодняя акцыя “Арт-Ёлка” – у дзіцячыя дамы г. Мінска былі перададзены навагоднія ёлкі, арыгінальныя аўтарскія ўпрыгожванні, створаныя беларускімі мастакамі.

2002 год:

  • Выстаўка работ Марка Шагала;
  • Экспазіцыя малавядомых акварэлей Тараса Шаўчэнкі;
  • Выстаўка ўкраінскай іконы XVI–XVIII стагоддзяў “Скарбы Кіева-Пячэрскай Лаўры”;
  • Выданне даведніка па Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь.

2003 год:

  • Арганізацыя ўнікальнай для Беларусі экспазіцыі “Шэдэўры Траццякоўскай галерэі”.

2004 год:

  • Першы фестываль беларускай фларыстыкі;
  • Выданне каталога выстаўкі твораў Марціроса Сар’яна.

2005 год:

  • Заснаваны штогадовы творчы конкурс дызайну ўваходнага білета ў Нацыянальны мастацкі музей;
  • Акцыя “Святло ўначы” ў рамках еўрапейскай ініцыятывы “Вясна музеяў”;
  • Другі фестываль беларускай фларыстыкі;
  • Фэст “Калядныя забавы”.

2006 год:

  • Другі творчы конкурс дызайну ўваходнага білета ў Нацыянальны мастацкі музей;
  • Акцыя “Майская ноч” у рамках еўрапейскай культурнай ініцыятывы “Вясна музеяў”;
  • Калядная акцыя “Іншы горад: чароўнае падарожжа”.

2007 год:

  • Трэці творчы конкурс дызайну ўваходнага білета ў Нацыянальны мастацкі музей;
  • Акцыя “Пад маскай ночы” ў рамках еўрапейскай ініцыятывы “Вясна музеяў”;
  • Выстаўка твораў з фондаў Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі “Палоннікі прыгажосці”;
  • Калядная акцыя “Пір каралёў”.

2008 год:

  • Чацвёрты адкрыты творчы конкурс дызайну ўваходнага білета ў Нацыянальны мастацкі музей;
  • Міжнародная выстаўка “Праваслаўная ікона Расіі, Украіны, Беларусі”.

2009 год:

  • Пяты юбілейны адкрыты творчы конкурс дызайну ўваходнага білета ў Нацыянальны мастацкі музей;
  • Акцыя “Усходняя ноч” у рамках еўрапейскай ініцыятывы “Вясна музеяў”;
  • Падтрымка экспазіцыі “Алтарны жывапіс” і іншых мерапрыемстваў у рамках святкавання 70-годдзя музея;
  • Падтрымка стварэння віртуальнай выстаўкі твораў з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея і яе далейшага тыражавання.

2010 год:

  • Шосты адкрыты творчы конкурс дызайну ўваходнага білета ў Нацыянальны мастацкі музей;
  • Падтрымка акцыі “Вечар у французскім стылі” ў рамках еўрапейскай ініцыятывы “Вясна музеяў”;
  • Падтрымка праекта па стварэнню скульптурнай кампазіцыі “Раніца мастака” ў гонар Валенція Ваньковіча.

2011 год:

  • Сёмы адкрыты творчы конкурс дызайну ўваходнага білета ў Нацыянальны мастацкі музей;
  • Падтрымка акцыі “Ноч музеяў-2011: Прастора жанчыны”;
  • Перадача ў дар музею скульптурнай кампазіцыі Святланы Гарбуновай “Мастак і горад. Марк Шагал”.

Падтрымка кампаніяй “Брытыш Амерыкан Табакка” праектаў у галіне культуры не абмяжоўваецца толькі супрацоўніцтвам з Нацыянальным мастацкім музеем Рэспублікі Беларусь. Развіваючы традыцыі мецэнацтва і лічачы спонсарскую дзейнасць сваім абавязкам перад беларускім грамадствам, кампанія ініцыіравала і правяла шэраг сумесных праектаў з Магілёўскім абласным мастацкім музеем імя П.В. Масленікава, Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, Мінскім гарадскім упраўленнем па надзвычайных сітуацыях, Мінскім гарадскім выканаўчым камітэтам, сацыяльнымі арганізацыямі, якія аказваюць падтрымку неабароненым слаям насельніцтва.

У 2011 годзе Замежнае прыватнае прадпрыемства “Брытыш-Амерыкан Табакка Трэйдынг Компані” ў сёмы раз было адзначана медалём прафесійнага конкурсу “Брэнд года” ў ганаровай намінацыі “Сацыяльна адказны брэнд”.