Размер шрифта:
A
A
A
Цвет сайта:
Ц
Ц
Ц

Інфармацыйна-выдавецкі аддзел

Інфармацыйна-выдавецкі аддзел музея як самастойнае структурнае падраздзяленне вядзе сваю гісторыю з 2001 года. У задачы Аддзела ўваходзіць рэдагаванне і пераклад на беларускую і англійскую мовы тэкстаў каталогаў, даведнікаў, праграм і зборнікаў навуковых канферэнцый, матэрыялаў да выстаў: этыкетажу, эксплікацыі, буклетаў, прэс-рэлізаў, падрыхтоўка рэкламнай і інфармацыйнай прадукцыі (паштоўкі, афішы, візітныя карткі, запрашальныя білеты і інш.).

Уся навукова-асветніцкая і іншая прадукцыя праходзіць праз выдавецкі аддзел НММ РБ з абавязковым моўным і стылявым рэдагаваннем і карэктурай. Як правіла, менавіта тут і ажыццяўляецца камп’ютарнае афармленне і макетаванне.

За апошнія гады аддзелам быў падрыхтаваны шэраг выданняў для далейшага друку ў выдавецтвах:

Альбом “Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь. Мастацтва XV– пачатку ХХ стагоддзя”. Беларусь, 2004;

Альбом “Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь. Мастацтва 1920–1950-х гадоў”. Беларусь, 2006;

“Времен связующая нить. 100 портретов XVI–XIX веков”. Са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь (cклад.: М.П. Марчанка, Н.М. Усава; аўтар уступ. артыкула Пракапцоў У.І.). Чатыры чвэрці, 2007;

Альбом-каталог “Скульптура краін Заходняй і Усходняй Еўропы ў зборы Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь” (аўт.-склад. С.І. Пракоп’ева). Белпрынт, 2008;

“Музей ХХI стагоддзя: актуальныя праблемы дзейнасці”. Матэрыялы навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай 65-годдзю з дня заснавання Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь;

“Анатоль Мікалаевіч Тычына (1897–1986). Мой Мінск”. Альбом (аўт.-склад. Л.Д. Налівайка; навук. рэд. Н.М. Усава). Белпрынт, 2008;

“Мірскі замак. Канцэпцыя рэстаўрацыі і праблемы музеефікацыі”. Зборнік матэрыялаў навукова-практычнай канферэнцыі. Белпрынт, 2008;

“Алтарны жывапіс Беларусі XVIII–XIX стагоддзяў”. Са збораў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь (аўт. уст. арт. А. Ярашэвіч). Каларада, 2009;

Зборнік матэрыялаў Міжнароднай навуковай канферэнцыі, прысвечанай 70-годдзю з дня заснавання Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. Аладаўскія чытанні “Собрание Национального художественного музея Республики Беларусь в контексте становления и развития искусства XVIII–XXI вв.”, 2009;

Зборнік матэрыялаў навукова-практычнай канферэнцыі “Мірскі замак. Крыніцы стварэння музейных экспазіцый: гісторыка-дакументальныя матэрыялы і інфармацыйныя тэхналогіі”, 2009;

І.М. Паньшына. “Что в имени тебе моем?” “Альтиора–Живые краски”; 2009;

Мультымедыйны дыск “Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь. З гісторыі даваенных збораў. Страты і вяртанне”, 2010;

Каталог “Нармандыя ў жывапісе (творы французскіх мастакоў другой паловы XIX – першай паловы XX ст.) (склад. Пракоп’ева С.І). Белпрынт, 2010;

Мультымедыйны дыск “Святыя заступнікі ў праваслаўным жывапісе”;

Альбом-каталог “Творы Івана Хруцкага ў зборы Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь” (на бел., рус., француз. мовах). Белпрынт, 2010;

Мир детства. Русская живопись XIX – начала XX века из собрания Национального художественного музея Республики Беларусь, 2011;

Кніга “Язэп Драздовіч”. З серыі “Славутыя мастакі з Беларусі”. Беларусь, 2012;

Буклет “Мастак і час”, прымеркаваны да юбілейнай выставы жывапісу і графікі Л.Д. Шчамялёва (90-годдзе з дня нараджэння), 2013.

 У аддзеле працуе шэсць супрацоўнікаў: рэдактары, карэктары, перакладчык, спецыяліст па вёрстцы.

Загадчык аддзела: Святлана Аляксееўна Шукан.