Размер шрифта:
A
A
A
Цвет сайта:
Ц
Ц
Ц

Аддзел сучаснага беларускага мастацтва

Аддзел сучаснага беларускага мастацтва быў створаны ў 1957 годзе.

З гэтага моманту асноўнымі напрамкамі яго дзейнасці сталі навукова-даследчая, фондавая і навукова-асветніцкая работа.

Супрацоўнікі аддзела займаюцца даследаваннем гісторыі развіцця айчыннага мастацтва з канца XIX стагоддзя па сённяшні дзень. Вынікі гэтай шматгадовай навуковай працы апублікаваны ў выданнях перыядычнага друку, каталогах выставак, каталогах музейных фондаў, альбомах, зборніках навуковых прац музея.

Асноўныя выданні, падрыхтаваныя аддзелам, і выданні, у падрыхтоўцы якіх прымалі ўдзел супрацоўнікі аддзела:

- Изобразительное искусство Белорусской ССР. М., 1957.

- Государственный художественный музей БССР. М., 1958.

- П. Герасимович. Е.А. Зайцев. М., 1958.

- Творы беларускіх мастакоў у Дзяржаўным мастацкім музеі БССР. Мн., 1959.

- Государственный художественный музей БССР. Русское и белорусское искусство ХVIII – начала ХХ века. Каталог-путеводитель. Л., 1968.

- Дзяржаўны мастацкі музей БССР. Мн., 1976.

- П. Герасімовіч. У.І. Ленін у выяўленчым мастацтве Беларусі. Мн., 1978.

- Дзяржаўны мастацкі музей БССР. Мн., 1979 (2-е выданне).

- Дзяржаўны мастацкі музей БССР. Мн., 1999 (3-е выданне).

- Беларуская савецкая скульптура са збору Дзяржаўнага мастацкага музея БССР. Каталог. Мн., 1978.

- Ізраіль Басаў. Каталог твораў жывапісу. Мн., 1996.

- Аркадзь Антонавіч Астаповіч. 1896–1941. Зінаіда Антонаўна Астаповіч-Бачарова. 1898–1993. Каталог выстаўкі. Мн., 1996.

- Сообщения Государственного художественного музея БССР. Выпуск 1. Мн., 1994.

- Паведамленні Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. Выпуск 2. Мн., 1997.

- Паведамленні Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. Выпуск 3. Мн., 2001.

- El poder de les imatges. Pintura Bielorussa 1930–1970. Cataleg. Barselona, 1997.

- Яков Кругер. Каталог произведений. Мн., 2000.

- Пэн і Шагал. Настаўнік і вучань. Жывапіс і графіка з Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Віцебскага абласнога краязнаўчага музея і Віцебскага музея Марка Шагала. Riga, 2001.

- Национальный художественный музей Республики Беларусь. Путеводитель. Мн., 2002.

- Міхаіл Савіцкі. Жывапіс. Выстаўка твораў, прысвечаная 80-годдзю з дня нараджэння. Мн., 2002.

- Віталь Канстанцінавіч Цвірка. Жывапіс, акварэль. Мн., 2003.

- Шедевры Национального художественного музея Республики Беларусь. Каталог выставки в Государственной Третьяковской галерее. Мн., 2004.

- Скарбы Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. Мн., 2004.

 - Мастацтва 1920 – 1950-х гадоў. Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь. Мн., 2006.

- Елена Аладова. Музей – ее судьба. Мн., 2006.

- Мой Минск. Анатоль Тычына. Мн., 2008.

- Мікола Селяшчук. Альбом-каталог твораў мемарыяльнай выстаўкі “Вяртанне дадому”. Мн., 2008.

- Времен связующая нить. 100 портеров XVI–XX веков из собрания Национального художественного музея Республики Беларусь. Мн., 2008.

- Виталий Цвирко. Знаменитые художники из Беларуси. Мн., 2012.

 

Супрацоўнікі аддзела прымаюць актыўны ўдзел у камплектацыі фондаў жывапісу, графікі і скульптуры, рэгулярна адбіраюць творы на выстаўках і ў майстэрнях мастакоў для іх набыцця ў калекцыю музея.

За гады існавання аддзела была зроблена вялікая праца па стварэнню і перыядычнаму абнаўленню пастаянных экспазіцый беларускага мастацтва ў музеі і яго філіялах. Сотні выставак з фондаў музея і з уласных калекцый айчынных мастакоў былі падрыхаваны і экспанаваліся ў музеі, філіялах, у іншых экспазіцыйных памяшканнях па ўсёй Беларусі, а таксама за мяжой.

Шмат увагі ў рабоце аддзела надаецца навукова-метадычнай і асветніцкай дзейнасці. Супрацоўнікі аддзела аказваюць метадычную дапамогу калегам з іншых музеяў як айчынных, так і замежных, кансультуюць па пытаннях, якія звязаны з гісторыяй беларускага мастацтва і з праблемамі яго сучаснага развіцця, навукоўцаў, мастакоў, студэнтаў і аспірантаў і наогул усіх, хто цікавіцца айчынным мастацтвам. Лекцыі і экскурсіі, якія прапаноўваюць супрацоўнікі аддзела аматарам мастацтва, даюць апошнім магчымасць ярка ўявіць сабе галоўныя тэндэнцыі і асаблівасці развіцця айчыннага мастацтва на працягу ХХ стагоддзя.

Аддзел узначальвалі Г.А. Баравік (1957–1964), П.М. Герасімовіч (1964–1981), В.С. Каваленка (1981–2004), В.У. Вайцэхоўская (2005–2012), В.А. Архіпава (2012–2014), Н.Л. Сяліцкая (2014–2015), К.В. Ізафатава (з 2015). У аддзеле ў розны час працавалі і працуюць: А.В. Васілеўская, Э.А. Петэрсон, Э.І. Вецер, В.М. Чуркіна, С.І. Кітаніна, А.С. Наркевіч, Н.М. Калашнік, В.Я. Буйвал, К.У. Барабанаў, А.В. Сцяпанава, А.В. Чайкоўская, Т.А. Сурская, А.Д. Смірнова, А.Ю. Смірнова, Л.Д. Налівайка, М.Л. Мальгіна, Ю.С. Загорская, В.У. Скалабан, В.У. Рыбчынская, Б.А. Крэпак, А.А. Карнейка і інш.