Размер шрифта:
A
A
A
Цвет сайта:
Ц
Ц
Ц

«Старажытны Мір. Рэпліка прыгожага». Выстава ад ідэі да адкрыцця. Частка 1

Гэтым артыкулам мы адкрываем серыю публікацый, у якіх будзем распавядаць пра асноўныя этапы музейнай працы і працэсах, што адбываюцца за сценамі адміністрацыйных будынкаў. Нам важна, каб нашы наведвальнікі ўбачылі музей як сувязную сістэму.

Разам мы будзем ісці следам за выставай, якая «непасрэдна зараз», літаральна на працягу гэтага месяца, нараджаецца ў музее. Ужо восенню гэтага года ў сценах пастаяннай экспазіцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь з’явіцца новы праект пад назвай «Старажытны Мір. Рэпліка прыгожага».

Ад ўзнікнення самой ідэі «паказаць» творы мастацтва да яе рэалізацыі чытач на віртуальным узроўні зможа разам з музейнымі супрацоўнікамі прайсці этап вывучэння і выбару канкрэтных прадметаў, падняцца ў рэстаўрацыйныя майстэрні, пабудаваць (нібы напісаць раман) экспазіцыю. Паралельна з гэтым будуць збірацца і сістэматызавацца гістарычныя і мастацтвазнаўчыя матэрыялы аб праекце. Бо выстава – гэта не проста набор твораў мастацтва, гэта новая інфармацыйная прастора.

 

Фонды, або што такое праца музейнага супрацоўніка на самой справе

Колькасць прадметаў, скрытых у музеі, у фондах (інакш кажучы «запасніках»), на некалькі парадкаў пераўзыходзіць павыбіраных для пастаяннай экспазіцыі. У сутарэннях за тоўстымі жалезнымі дзвярыма, пад замкамі, дзе гарыць халаднаватае святло, стаяць скульптуры. У рады выстраены шматлікія палотны, «хаваюцца» ў цені і творы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Апісаныя і занесеныя ў спецыяльныя кнігі і дакументы, творы маюць свой «пашпарт», быццам кожны з нас. Яны гадамі не бачаць святла, не паказваюцца людзям. А наверсе, у нішах, на сценах – шчасліўчыкі. Экспазіцыя музея – гэта «выбарка», кароткі аповед пра ўсё, што захоўваецца ўнутры.

Ёсць меркаванне, што музей – гэта могілкі мастацтва. Што прадметы трапляюць у падвал і адтуль не вяртаюцца. На шчасце, гэта не праўда! І мы гэта пастараемся даказаць.

Першая прычына, па якой асноўная экспазіцыя музея такая малая ў параўнанні з агульнай колькасцю твораў, якія захоўваюцца ў ім, заключаецца ў немагчымасці выставіць усё проста фізічна. Мяркуйце самі! У запасніках Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь утульна жывуць больш за трыццаць тысяч шэдэўраў. Іх не тое, што выставіць цяжка! Наведвальнік папросту не зможа ўсё агледзець. Пагадзіцеся, неэфектыўна. Такая «цяжкая артылерыя» з 30 тысяч твораў мастацтва, прадстаўленая на ўсеагульны агляд, не несла б ніякай сэнсавай нагрузкі.

Экспазіцыя ж – гэта падрабязны, сістэмны, навукова вывераны і таму стройны аповед пра той перыяд гісторыі мастацтваў, якому яна прысвячаецца.

На сучасным этапе музейная справа кіруецца наступнымі прынцыпамі музейнай навукі.

Сістэматызацыя экспазіцыі ўжо даўно выкарыстоўваецца музеямі. Выставы, дапусцім дэкаратыўна-прыкладныя, дзеляцца па абласцях матэрыяльнай культуры. Маецца на ўвазе падзел калекцыі на кераміку, прадметы з дрэва, з металу, тканіны. Такі прынцып фарміравання экспазіцыі мастацкіх музеяў называецца «акадэмічны рад» і асновай гэтага прынцыпу з’яўляецца навуковая гісторыя мастацтва. Іншымі словамі, акадэмічны рад дэманструе паступова «паступальнае» развіццё мастацтва рэгіёну або напрамак у прыватнасці або ў цэлым, у сусветным кантэксце.

Для таго, каб выбудаваць такі «акадэмічны рад», хопіць дзясятай часткі ад усяго экспазіцыйнага патэнцыялу. І гэты рад з’яўляецца свайго роду «гаворачым» дапаможнікам.

Другая прычына, па якой усё ж большасць экспанатаў знаходзіцца ў «запасніках», заключаецца ў тым, што «дэманстрацыйная» функцыя (як ні парадаксальна!) –  не асноўная для музея.

Аказваецца, яго прыярытэтнай задачай з’яўляецца дасканалае захаванне і даследаванне прадметаў, іх класіфікацыя. Такім чынам, збіранне ператвараецца ў веды.

Даследаванне – «ценявая» музейная праца. Яе «свецкае» ўвасабленне – адукацыя. Не скупасць рухае музеем: на веды, што прыйшлі шляхам скрупулёзнай навуковай працы, музей шчодры!

І менавіта гэтыя веды – краевугольны камень дыялогу паміж наведвальнікам музея, які цягнецца да мастацтва, і калекцыяй музея – мастацтвам, якое цягнецца да чалавека.

 

У асноўных фондах Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь у цішыні і спакоі тры (ці больш – цэлае жыццё) дзесяцігоддзі знаходзяцца скульптуры – адмысловыя злепкі, «бацькі» якіх – гэта арыгінальныя шэдэўры егіпецкага, шумерскага, грэчаскага, рымскага і сярэдневяковага гатычнага мастацтва.

Гэтыя злепкі створаны ў найстарэйшай рэпрадукцыйнай майстэрні пры Луўры - Latelier de moulage. Маладзей за аднаго з самых значных еўрапейскіх музеяў ўсяго на некалькі гадоў, гэтая майстэрня была заснавана ў 1794 годзе пад уплывам ідэй Асветы. Факт яе стварэння і змест дзейнасці (капіраванне арыгінальных прадметаў мастацтва) быў сугучны асветніцкай функцыі музея.

Тыя злепкі, што захоўваюцца ў нас, «нарадзіліся» ў 50-х гады ХХ стагоддзя. Адлітыя ў натуральную велічыню, скульптуры і рэльефы змяшчаюць багатую гісторыю Старажытнага свету. З’яўленню гэтых прадметаў у калекцыі ў 1976 годзе музей абавязаны Надзеі Хадасевіч-Лежэ (1904–1982) – дзяячцы мастацтва ХХ стагоддзя, беларусцы па паходжанні, жонцы французскага мастака-абстракцыяніста Фернана Лежэ (1881–1955). Менавіта яна, наведаўшы ў тым годзе Савецкі саюз, паднесла такі царскі падарунак музею ў асобе тагачаснага дырэктара Алены Васільеўны Аладавай (1907–1986).

Latelier de moulage - гэта назва лепш за ўсё і перакладаецца на рускую мову як майстэрня злепкаў. Стварэнне злепка – гэта мастацтва аднаўлення скульптуры па адбітку, які робіцца з арыгінальнага прадмета. Узнаўленне прадмета – працэс, вядомы са старажытных часоў, мэта якога – захаванне, перадача і распаўсюджванне культурнай спадчыны.

Старажытны Рым аднаўляў у бронзе шэдэўры грэкаў. Рэнесанс – антычную скульптуру, выяўленую пры раскопках.

 

А на Усходзе, наогул, у прасторы «рынку мастацтва» пануе меркаванне, што важна выкананне, дасканаласць тэхнікі, захаванне ўстаноўленага першакрыніцай канону. А вось першаснасць другарадная. Так-так! Важна менавіта веданне, эстэтычная ўнікальнасць і паслядоўнасць апавядання. І менавіта гэтым зараз займаюцца музейныя супрацоўнікі, ствараючы праект «Старажытны Мір. Рэпліка прыгожага».

Работа будзе маштабная. У наступных артыкулах пойдзе гаворка аб гістарычным перыядзе, якому прысвечана экспазіцыя, аб падрыхтоўцы твораў да выставы, аб экспанаванні як навуцы, і пра тое, як з асколкаў гісторыі пішацца займальны аповед.