Размер шрифта:
A
A
A
Цвет сайта:
Ц
Ц
Ц

Намеснік генеральнага дырэктара па навуковай і асветніцкай рабоце

Анэйка Святлана Іванаўна

тэл. (017) 328 68 38

вул. Леніна, 22

кб. 206

Анэйка Святлана Іванаўна нарадзілася 21 студзеня 1990 г. у г. Мінску. У 2009 годзе скончыла Лідскае дзяржаўнае музычнае вучылішча па класе скрыпкі. З 2009 па 2014 год вучылася ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў па спецыяльнасці «кампаратыўнае мастацтвазнаўства». У 2016 годзе скончыла магістратуру, зараз працягвае навучанне ў аспірантуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.

З’яўляецца стыпендыятам спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў.

С.І. Анэйка працуе ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь з 2016 года. Вядзе актыўную навукова-даследчую работу, удзельнічае ў рэспубліканскіх і міжнародных навукова-практычных канферэнцыях.