Размер шрифта:
A
A
A
Цвет сайта:
Ц
Ц
Ц

Галоўны захавальнік

Мальгіна Марына Леанідаўна

тэл. (017) 328 39 77

вул. Леніна, 20а (Прыбудова)

кб. 202

Мальгіна Марына Леанідаўна нарадзілася 10 ліпеня 1976 г. у г. Вялікі Ноўгарад (РФ) у сям’і ваеннаслужачага. У 2003 годзе скончыла Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны акадэмічны інстытут імя І.Я. Рэпіна, факультэт тэорыі і гісторыі выяўленчага мастацтва.

У Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь працуе з 2001 года, з 2008 па 2018 год займала пасаду загадчыка выставачнага аддзела, з 2018 працуе на пасадзе галоўнага захавальніка фондаў.

Мае шэраг публікацый: у кнізе “Времен связующая нить”, у часопісе “Мастацтва” і газеце “Культура”.

Неаднаразова з’яўлялася куратарам выставачных праектаў: “Спадары. Суб’ектыўная рэчаіснасць”, “Жаночы свет”, “Цэслер і Войчанка. Плакаты”, “Адвечная прыгажосць”, “Вынаходствы да Вінчы”, “Гульні на краі зямлі”, “Старажытнарускае шыццё ХV–ХVII стагоддзяў”, “Некалькі слоў пра пастэль”, “Жыццё-Гульня-Ісціна”, “Скарбы Старажытнага Егіпта”, “Вобразы жанчын у мастацтве Кітая і Беларусі”, “Армянскі сілуэт”, “Армянская палітра” і інш.

Жыве ў г. Мінску.