Намеснік генеральнага дырэктара па навукова-фондавай рабоце і рэстаўрацыі
Вечар Сяргей Уладзіміравіч
(17) 328-59-80
вул. Леніна, 22
кб. 510
Вечар Сяргей Уладзіміравіч, 1963 года нараджэння, беларус, адукацыя вышэйшая. У 1985 г. скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
З 1988 па 2003 год працаваў у Мінскім аблвыканкаме, Міністэрстве культуры, займаўся пытаннямі музейнай дзейнасці і аховы гісторыка-культурнай спадчыны.
У 2003–2007 гадах з’яўляўся дырэктарам установы «Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы», у 2007–2012 гадах – дырэктарам дзяржаўнай установы «Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь».
З 2 красавіка 2015 г. – загадчык філіяла «Музей «Дом Ваньковічаў. Культура і мастацтва першай паловы ХІХ ст.».
З 1 студзеня 2016 г. – намеснік генеральнага дырэктара па фондавай рабоце і рэстаўрацыі ўстановы «Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь».
З’яўляецца старшынёй рэстаўрацыйнага савета музея, членам савета Беларускага фонду культуры, уваходзіць у склад рабочай групы па распрацоўцы і рэалізацыі мерапрыемстваў, прысвечаных падрыхтоўцы да 150-годдзя мастака Ф. Рушчыца.
У кастрычніку 2015 года С.У. Вечар прыняў удзел і выступіў з дакладам на Міжнароднай беларуска-польскай канферэнцыі «Дарога да ўзаемнасці» ў г. Беластоку, у кастрычніку 2017 г. – на III Міжнародным кангрэсе даследчыкаў гісторыі Польшчы.