Аляксей Кандрацьевіч Саўрасаў. Да 175-годдзя Аляксей Кандрацьевіч Саўрасаў. Да 175-годдзя

«… В очарованье русского пейзажа
Есть подлинная прелесть, но она
Открыта не для каждого и даже
Не каждому художнику видна….»,

 пісаў паэт МікалайЗабалоцкі.

Аляксей Кандрацьевіч Саўрасаў не толькі ўбачыў сапраўдную прывабнасць роднай рускай прыроды, але і сумеў увасобіць яе на сваіх палотнах з цудоўнай жывапіснай сілай. «Изучайте природу, пишите этюды, И, главное, чувствуйте», – казаў ён сваім вучням.

Погляд Саўрасава на прыроду вылучаўся такой непасрэднацюі свежасцю, якіх яшчэ не ведаў рускі жывапіс. Рамантычныя адносіны да свету і рэдкі талент дапамагалі мастаку знаходзіць прыгажосць і паэзію ў самых простых, паўсядзённых рэчах. А. К. Саўрасаў стаў стваральнікам нацыянальнага лірычнага пейзажу, яго карціны «Гракі прыляцелі» і «Прасёлак» адкрылі новыя шляхі для далейшага развіцця пейзажнага жывапісу.

А. К. Саўрасаў нарадзіўся ў Маскве ў небагатай купецкай сям’і ў 1830 годзе. Мастацкую адукацыю атрымаў ў Маскоўскім вучылішчы жывапісу і скульптуры. Яго настаўнікам быў К. І. Рабус, асоба яркая і незвычайная, чалавек, беззапаветна адданы мастацтву. Пасля заканчэння вучылішча Саўрасаў адправіўся за мяжу, ён пабываў у Германіі, Швейцарыі, Францыі, Англіі. Гэтыя паездкі дапамаглі мастаку мацней адчуць своеасаблівасць роднай зямлі. Яго новае бачанне пейзажу і задач, што стаялі перад ім, супала са складанымі працэсамі, якія адбываліся ў грамадскім жыцці Расіі другой паловы 19 стагоддзя. Выяўленчае мастацтва набывала ўсёбольш дэмакратычны характар, у ім праявілась цесная сувязь з перадавымі грамадскімі настроямі. Жыццё рускага народу ва ўсёй яго складанасці і паўнаце стала асноўным зместам многіх твораў. Сцвярджэнне нацыянальнай тэматыкі адбывалася і ў пейзажным жывапісе. Галоўная асаблівасць рускага рэалістычнага пейзажу другой паловы 19 стагоддзя – прастата матыву. Новыя эстэтычныя каштоўнасці патрабавалі іншага вобразнага ладу, іншай жывапіснай мовы. На гэтай новай мове «заразмаўлялі» з гледачамі карціны А. К. Саўрасава.

У зборы Нацыянальнага мастацкага музея РБ знаходзяцца чатыры творы, створаныя мастакому 60—90 гг. 19 стагоддзя.

Карціна «Захад» (58,5 ´ 80,5. Зправа ўнізе: 1862. Саврасовъ; Набытыў 1957г. у прыватнага ўладальніка.) напісана ў 1862 годзе.

…Павольна згасае цёплы летні вечар. Апошнія промні сонца на захадзе азараюць магутныя дубы на ўзлеску, дарогу, што ўбягае ў далячынь. Рупліва выпісаны першы план: раз’езджаныя каляіны, прыдарожныя травы і кветкі. Усё ў карціне дыхае спакоем і цішынёй. У колеравай гаме пераважаюць карычневыя і зялёныя таны, якія ажыўляе чырвона-залатая паласа заходу. Саўрасаў стварае ўрачысты, велічны пейзаж, напоўнены эпічным гучаннем.

Пейзаж «Вечар» 1877года (141´ 105. Зправа ўнізе: 1877. А. Саврасовъ. паст. у1950 г. з фондаў ДХВП.) іншы па настрою…. Позняя восень. У балотцы, адлюстраваным на першым плане, адлюстроўваюцца змрочнае неба і высокія, што ўходзяць у неба ствалы соснаў, якія растуць на невялікім узгорку. Большую частку палатна займае неба, зацягнутае вечаровай імглой. Колеравая гама вытрымана ў цёмных, вохрыста-карычневых танах. Карціна нараджае пранізлівае пачуццё адзіноты, закінутасці ў няўтульным, восеньскім свеце.

Пейзаж «Зімовая дарога» (47х71.Злева ўнізе: А.Саврасовъ Набыты ў 1962 годзе ў прыватнага ўладальніка.) створаны ў 1870-я гг.

Над заснежанай раўнінай навісае нізкае неба, па-майстэрску напісанае ў багатай адценнямі гаме светла-шэрых і цёмна-шэрых таноў. Малюсенькая вёсачка, амаль прыметная сярод снягоў, здаецца зусім закінутай. Дарога губляецца ў неагляднай далечы. Ад карціны павявае сумам неабсяжных рускіх раўнін, асабліва маркотных зімой.

«Ранняя вясна»(1880—1890-я гг. Аднайменны варыянт 1880-1890-х гг. знаходзіцца ў ДРМ. 51х 38. Злева ўнізе: А.Саврасовъ. Набытыў 1948 годзе ў прыватнага ўладальніка.) па матыву нагадваезнакамітую карціну «Гракі прыляцелі» ( Саўрасаў часта паўтараў яе для заказчыкаў).

Усё тут блізкаеі знаёмае рускаму сэрцу: раставанне сакавіцкага снегу, голыя дрэвы, што стаяць у гурбах,з гнёздамі гракаў на тонкіх галінках, напаўразбураная агароджа, невялікая царква са званіцай. Несамавіты, непрыкметны куток, якіх тысячы ў любым горадзе сярэдняй Расіі. Але якая змястоўная, якая значная гэтая прастата! Здаецца, мы дыхаем сырым паветрам ранняй вясны, чуем крыкі гракаў, бачым над сабой пахмурнае неба з празрыстымі воблакамі. Жывая прырода ва ўсёй прывабнасці першых веснавых дзён ператвараецца ў паэтычны, адухоўлены таленавітым пэндзлем вобраз Расіі. Гледзячы на гэты невялікі пейзаж, міжвольна ўзгадваюцца словы П. М. Траццякова: «Мне не нужно ни богатой природы, ни великолепной композиции, ни эффектного освещения, никаких чудес. Дайте мне хоть грязную лужу, да чтобы в ней правда была, поэзия, а поэзия во всем может быть, это дело художника». У гэтых словах змешчана цэлая эстэтычная праграма новага часу. Працягваючы ў сваёй творчасці традыцыі Венецыянава і яго школы, А.К. Саўрасаў узбагачае рускі нацыянальны пейзаж новымі думкамі і пачуццямі.

А.К.Саўрасаў быў не толькі цудоўным мастаком, але і выдатным педагогам. Дастаткова назваць імёны дзвух яго вучняў: Ісаак Левітан і Канстанцін Каровін. І. Левітан казаў пра свайго настаўніка дзіўныя словы: «Саврасов старался отыскать в самом простом и обыкновенном те интимные, глубоко трогательные, часто печальные черты, которые так сильно чувствуются в нашем родном пейзаже и так неотразимо действуют на душу. С Саврасова появилась лирика в живописи пейзажа и безграничная любовь к своей родной земле».

Аўтары праекту: 
Тэкст – загадчык сектарам экскурсійнай і лекцыйнай работы НММ РБ Шчарбакова М.А.
Ацыфроўка твораў - Казлоў Д.М.

Аўтар віртуальнай выставы – загадчык сектара мультымедыйных тэхналогій НММ РБ Яніцкая П.А.

Вярнуцца >>