Да 200-годдзя І.Ф. Хруцкага Да 200-годдзя І.Ф. Хруцкага

У гісторыю беларускага і рускага жывапісу І.Ф. Хруцкі ўвайшоў, перш за ўсё, як майстар нацюрморта, хаця за сваё працяглае творчае жыццё мастак стварыў нямала партрэтаў, пейзажаў, інтэр’ераў, пісаў іконы.

Іван Хруцкі быў цесна звязаны з Беларуссю: нарадзіўся ў 1810 г. у мястэчку Ула Лепельскага павета Віцебскай губерні ў сям’і уніяцкага святара Фамы Хруцкага, вучыўся ў Полацкім вышэйшым піярскім вучылішчы, якое скончыў каля 1827 года і дзе, верагодней за ўсё, атрымаў першыя прафесійныя навыкі. Напэўна, ужо ў дзіцячыя гады ў І. Хруцкага праявілася цікавасць да жывапісу, а магчыма, гэта вызначылася ў гады вучобы ў вучылішчы.

У Беларусі не было навучальных устаноў, дзе можна было атрымаць вышэйшую мастацкую прафесійную адукацыю, і таленавітая моладзь вымушана была ехаць вучыцца ў С.-Пецярбург, у Маскву ці ў Еўропу.

Калі ў 1827 годзе Іван Хруцкі прыехаў у С.-Пецярбург, ён ўжо няблага валодаў малюнкам і паступіў «вольноприходящим учеником» у Імператарскую Акадэмію мастацтваў, а таксама пачаў браць урокі жывапісу ў Джорджа Доу (1781–1829), англійскага жывапісца, які ў 1818–1828 гадах працаваў у Расіі.

Кола яго знаёмых у Пецярбургу нам амаль невядома, але ўстаноўлена, што білет на дазвол капіраваць у Імператарскім Эрмітажы ў 1830 годзе ён атрымаў «по рекомендации г-на академика Олешкевича»[1]. Практыка капіравання, як форма навучання, была шырока распаўсюджана ў Расіі, у тым ліку і ў Акадэміі мастацтваў. І.Ф. Хруцкі паспяхова капіраваў творы еўрапейскіх майстроў XVII–XVIII стст., асэнсоўваючы вопыт еўрапейскага класічнага мастацтва, засвойваючы навыкі, прыёмы пісьма, законы кампазіцыі.

Можна таксама меркаваць, што праз сваіх таварышаў па вучобе ў Акадэміі мастацтваў (напрыклад, А. Тыранава) малады мастак знаёміцца з методыкай выкладання вядомага рускага мастака і педагога А.Г. Венецыянава (1780–1847). З венецыянаўскай манерай жывапісу Хруцкага збліжае такое ж трапятліва-ўважлівае стаўленне да навакольнага прадметнага асяроддзя, якое выяўляецца мастаком ва ўсіх найдрабнейшых дэталях.

Вельмі многае ў творчасці І.Ф. Хруцкага абумоўлена вучобай у Акадэміі мастацтваў. Гладкая, лесіровачная манера пісьма, дамінуючы лакальны колер, статычная франтальная кампазіцыя ў нацюрмортах, у цэнтры якой, як правіла, пышны букет яркіх, ілюзорна выпісаных садовых кветак. Кампазіцыйнае і каларыстычнае вырашэнне, жывапісная ілюзіяністычная манера ўзнаўлення прадметаў у яго нацюрмортах бярэ пачатак, галоўным чынам, ад акадэмічных «штудий цветов и плодов». У 1836 годзе Іван Хруцкі закончыў вучобу ў Акадэміі мастацтваў, атрымаўшы званне някласнага (свабоднага) мастака і вялікі сярэбраны медаль за карціну «Кветкі і плады» (цяпер у ДТГ, варыянт у НММ РБ). У 1837 годзе мастак быў адзначаны імператарам Мікалаем I: ён атрымаў гадзіннік на залатым ланцужку «в поощрение к дальнейшим трудам». У 1838 годзе за карціны «Кветкі і плады» і «Старая, якая вяжа панчоху» (ДТГ) І.Ф. Хруцкага ўзнагародзілі малым залатым медалём Акадэміі мастацтваў.

Працы Івана Хруцкага ў 1830–1840-я гады экспанаваліся на выстаўках Акадэміі мастацтваў, разыгрываліся ў латарэі Пецярбургскага Таварыства заахвочвання мастакоў, карысталіся вялікай папулярнасцю ў гледача, прыцягваючы яркім каларытам, святочнасцю, рэпрэзентатыўнасцю. Мастак атрымліваў шмат заказаў, адсюль такое мноства варыянтаў і паўтарэнняў яго нацюрмортаў. І. Хруцкі знайшоў сваю тэму ў мастацтве і быў у першай палове XIX стагоддзя ў гэтай тэме лепшым і найбольш запатрабаваным. Ён самы вядомы і самы «купляемы» майстар нацюрморта XIX ст. у Расійскай імперыі.

Палатно І. Хруцкага 1839 года «Нацюрморт з біноклем» было настолькі папулярным у сучаснікаў, што мастак неаднаразова паўтараў яго. Сёння вядома восем паўтарэнняў пад рознымі назвамі: «Плады і свечка» (НММ РБ), «Нацюрморт з біноклем», «Нацюрморт са свечкай». Традыцыйны збан у цэнтры палатна суправаджаюць знаёмыя па іншых палотнах плецены лазовы кошык з вінаградам, лыкавы кораб з яблыкамі. Цыгара, якая дыміцца, і бінокль на першым плане, запаленая свечка ў глыбіні нібыта адзначаюць прысутнасць чалавека ў калякарціннай прасторы.

У выпрацоўцы новых прынцыпаў жывапісу нацюрмортаў І. Хруцкі, безумоўна, арыентаваўся і на пэўныя ўзоры еўрапейскага жывапісу XVII–XVIII стагоддзяў, напрыклад, традыцыйны матыў галандскіх нацюрмортаў – напаўачышчаны лімон са зрэзанай цэдрай, якая спіраллю звісае са сталешніцы, шклянка, напалову напоўненая вадой. Дар мастака арганічна злучаць уражанні ад класічных нацюрмортаў з новымі сэнсавыми акцэнтамі найбольш ярка праявіўся ў нацюрмортах 1830-х гадоў – «Плады і дыня», «Кветкі і фрукты» (1839), «Ружы і плады» (1839).

Іван Хруцкі, які фарміраваўся як мастак у традыцыях рускага мастацтва першай паловы XIX стагоддзя, у той жа час ствараў новае для мастацтва гэтай пары прачытанне нацюрморта, трансфарміруючы ў ім навыкі еўрапейскага нацюрморта.

Атрымаўшы ў 1839 годзе званне акадэміка Імператарскай Акадэміі мастацтваў «за отличные труды в портретной, пейзажной и особенно по живописи плодов и овощей»[2], Іван Хруцкі кожным новым палатном пацвярджаў ужо складзеныя ў аматараў мастацтва адносіны да яго як да высокапрафесійнага майстра.

У гэтыя ж гады ён піша мілавідныя жаночыя партрэты, напаўняючы воблік мадэлі годнасцю і цеплынёй, злучаючы ў іх сваё разуменне прыгажосці з характэрным для часу рамантызаваным уяўленнем ідэала. Значная роля ў гэтых партрэтах адводзілася нацюрморту («Партрэт невядомай», сярэдзіна 1830-х).

«Партрэт невядомай з кветкамі і фруктамі» 1838 года – амаль параднае па кампазіцыі, настрою і каларыстычных акцэнтах палатно, у якім І.Ф. Хруцкі дасягае карціннай паўнаты і завершанасці. Менавіта гэтая карціна стала візітнай карткай не толькі калекцыі мастака ў НММ РБ, але і музея ў цэлым.

Дагэтуль амаль не прааналізавана, хаця і відавочная, сувязь творчасці І.Ф. Хруцкага з еўрапейскім бідэрмеерам. У культуры эпохі бідэрмееру быў запатрабаваны новы тып мастака, які захоўваў сувязі з акадэмічным мастацтвам і адказваў сваёй творчасцю на запыты шырокай публікі.

Для жывапісу бідэрмееру характэрна цікавасць да свету дзіцяці. Гэтай тэме аддаў даніну і мастак Іван Хруцкі. У «Партрэце дзяўчынкі ў блакітнай сукенцы» сярэдзіны 1840-х гадоў мастак прытрымліваецца канонаў рэпрэзентатыўнага салоннага партрэта. Дзяўчынка выяўлена ў поўны рост, у прыгожай сукенцы, на фоне парку. Побач сабачка, нязменны спадарожнік, чыя прысутнасць уносіць ажыўленне ў кампазіцыю. Партрэт «Хлопчыка ў саламяным капелюшы» (канец 1830 – пачатак 1840-х) адрозніваецца большай кампазіцыйнай і каларыстычнай стрыманасцю.

Адным з вызначальных матываў у творчасці майстроў бідэрмееру былі сямейныя сцэны і партрэты ў інтэр’еры. У карціне «У пакоях сядзібы мастака. Дзеці перад мальбертам» (1854–1855) у старанным выяўленні дэталяў абстаноўкі, падрабязнасцей побыту, жыцця, натуральнасці выяўленай прасторы, арганічнай прысутнасці ў ёй дзетак адчуваецца шчырая любоў да сям’і, дамашняга ачага.

У гэтыя самыя гады – з канца 1830-х – мастак запатрабаваны і як партрэтыст. Яму заказваюць свае партрэты многія вядомыя асобы Беларусі, Расіі, Літвы. У 1838 годзе напісаны «Партрэт Іасафата Булгака», уніяцкага мітрапаліта, які жыў у гэты час у С.-Пецярбургу, у 1843 – адзін з лепшых у спадчыне І. Хруцкага «Партрэт І.І. Глазунова», буйнейшага пецярбургскага кнігавыдаўцы.

У 1839 годзе памёр бацька мастака. На Івана Хруцкага, як старэйшага сына, лягла адказнасць за лёс маці, братоў і сясцёр. Ён вымушаны пакінуць Пецярбург, дзе ўжо быў шырока вядомы і запатрабаваны, і паехаць на радзіму, у Беларусь. У 1844 годзе І.Ф. Хруцкі набыў маёнтак Захарнічы паблізу Полацка, збудаваў дом, выбраўшы анфіладнае распалажэнне пакояў, прынятае ў архітэктуры першай паловы XIX ст., у 1845 узяў шлюб з Ганнай Ксавер’еўнай Бямбноўскай (1822–18...). З гэтага часу і да канца жыцця ён жыў і ствараў на радзіме, за выключэннем дзесяцігоддзя – з 1846 па 1854–55 гады, калі працаваў у Вільні па замовах архіепіскапа (з 1852 – мітрапаліта) Іосіфа Сямашкі. Вядома, што ў Вільні Хруцкі пісаў абразы для іканастасаў Аляксандра-Неўскага сабора ў Коўне (Каўнасе), пячорнай царквы трох пакутнікаў у Вільні, царквы Св. Іосіфа Абручніка ў Трынопалі. Апрача таго, ён выконваў для І. Сямашкі копіі з твораў еўрапейскіх мастакоў, пейзажы Вільні і наваколляў. Па замове архіепіскапа І. Хруцкі напісаў 32 партрэты (усе аднаго памеру) асоб духоўнага звання, у тым ліку і «Партрэт В. Лісоўскага» (1847), іераманаха, духоўніка І. Сямашкі, партрэт самога архіепіскапа, а ў 1854 годзе яго ж партрэт у інтэр’еры – «Мітрапаліт Іосіф Сямашка слухае ў сваім кабінеце даклад сакратара» (цяпер у ДРМ).

У гэтыя гады, жывучы ў Вільні і Захарнічах, ён піша партрэты, пейзажы, нацюрморты, інтэр’еры. У нацюрморце 1854 года «Бітая дзічына, гародніна і грыбы», захоўваючы традыцыйнае кампазіцыйнае рашэнне, мастак імкнецца да большай прадметна-бытавой канкрэтнасці, матэрыяльнасці, меншай пампезнасці; можна меркаваць, што нацюрморт напісаны з натуры.

Пра дакументальныя сведчанні і мастацкія творы, апрача «Аўтапартрэта» (1884), які захоўваецца ў ДРМ (С.-Пецярбург), і нацюрморта «Кветкі і фрукты» (1869) з Мастацкага музея горада Вятка, створаных у апошнія гады яго жыцця, нам невядома.

У 1985 годзе ў НММ РБ (тады ДММ БССР) была арганізавана першая і пакуль адзіная персанальная выстаўка твораў І.Ф. Хруцкага з буйнейшых музеяў Беларусі, Расіі, Літвы, Польшчы, Латвіі, з прыватных збораў. Быў апублікаваны альбом-каталог3, які цяпер стаў бібліяграфічнай рэдкасцю. Ён уключае як артыкул з новымі біяграфічнымі звесткамі і аналізам творчасці, так і практычна ўсе вядомыя на той момант творы мастака.

У 2009 годзе ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь была адкрыта пашыраная экспазіцыя твораў Івана Хруцкага, самага значнага майстра нацюрморта ў жывапісе Беларусі і Расіі ХІХ стагоддзя. “Именно Иван Хруцкий отстоял честь натюрморта как жанра большого искусства, именно он сохранял живыми в русской художественной среде идеалы высокого натюрморта классических эпох” 4.

_____________________

3 Иван Хруцкий. 1810–1885. Альбом-каталог / Авторы-составители И.Н. Паньшина, Е.К. Ресина. – Минск, 1990.

4 Болотина И.С. Натюрморт в русской живописи XVIII–XIX веков. Автореферат дисс. … кандидата искусствоведения. – М.: МГУ им. М.В. Ломоносова, 1971.



[1] Т.В. Алексеева. Художники школы Венецианова. – М., 1982. – С.132.

Иосиф Иванович Олешкевич (1777–1830) – белорусский, литовский и русский живописец, портретист, академик ИАХ.  Входил в ближайшее окружение А.С. Пушкина, А. Мицкевича.

2 Указатель к «Сборнику материалов для истории Императорской С.-Петербургской Академии художеств за сто лет существования» / Составитель А.Е. Юндолов. – С.-Петербург, 1887. – С. 333.

Плоды и дыня. Вторая пол. 1830-х.    

Вариант-повторение картины «Цветы и плоды» 1836 г., находящейся в ГТГ, за которую   художник получил серебряную медаль.   

Холст, масло. 49 х 67. Справа по краю стола: И. Хруцкій

Пост. В 1955 г. из фондов ДХВП. Ранее собрание В.М. Мазова.                                                                                                                  ЖБ–5

Натюрморт. Цветы и фрукты. 1839.

Вариант-повторение картины под названием «Цветы и фрукты» находится в ГРМ.

Холст, масло. 49 x 66,4. Слева внизу:  1839    Хруцкій

Приобр. в 1964 г. у М.Д. Цирешкина. М.                          ЖБ–9

Плоды и свеча. Конец 1830 - нач. 1840-х.

 Вариант-повторение картин 1839 г. «Натюрморт с биноклем» (Национальный  музей. Варшава) и «Натюрморт со свечой» (собрание Л. Цуркиса. Л.) Картина неоднократно повторялась.

Холст, масло. 66,5 х 87,7.  Справа внизу: И. Хруцкій

Приобр. в 1957 г. у О.К. Трескиной. М.                            ЖБ–11

Цветы и фрукты. 1840.

Вариант-повторение под названием «Фрукты» находится в ГРМ.

Холст, масло. 71,5 х 89. Слева на столешнице: И. Хруцкій  1840

Приобр. в 1968 г. у Ф.Е. Вишневского. М.                        ЖБ–13

Битая дичь, овощи и грибы. 1854.

Холст, масло. 54,2 х 71,7.  Слева внизу: И. Хруцкій  1854.

На подрамнике надпись: собр. Хруцкой-Макеевской.

Приобр. в 1963 г. у Б.Н. Грибанова. М. Ранее собрание Е.И. Мацеевской. Л.                                                                                                        ЖБ–21

Портрет неизвестной с цветами и фруктами.   1838.

Холст, масло. 80,2 х 112. Справа внизу: Хруцкій 1838

На обороте: надпись: Изъ собранія Стан. Ант. Бильвинъ ; наклейка с текстом:

Собств. Строгановой Кл. М.

Приобр. в 1960 г. у К.М. Чулановой. Л. Ранее собрание С.А. Бильвина. П.

                                                                                       ЖБ–6 

Портрет  И.  Булгака.  1838.

Холст, масло. 100,7 х 80. Справа внизу: M:  Jan Chrucki   1838

Приобр. в 1957 г. у А.М. Шустера. Л.                                        ЖБ–7

Портрет мальчика в соломенной шляпе. Конец 1830 – нач. 1840-х.

Холст, масло. 66 х 53. Слева внизу: И. Хруцкій

Приобр. в 1957 г. у Ю.В. Невзорова. М.                  ЖБ–12

Портрет И. И. Глазунова. 1843.

Холст, масло. 83,8 х 67. Слева внизу:   И. Хруцкій  1843

На обороте надпись: Глазуновъ Илья Ивановичъ род. 13 іюля 1876 г. + 20 фев. 1849. Репродуцированъ въ словар± Ровинскаго Томъ И й стр. 567.

Приобр. В 1954 г. у А.В. Гордона. М.                                    ЖБ–16

 

Изображен Илья Иванович Глазунов (1786 – 1849), один из представителей крупнейшей торговой и издательской фирмы Глазуновых в Москве и Петербурге, просуществовавшей с 1782 до 1917 г.

Портрет В. Лисовского. 1847.

Холст, масло. 45 x 35. Слева внизу на рукаве: pinxit Joan Chrucki 1847

На обороте дублировочного холста надпись: На оригинальном холсте написано: Викентій Лисовскій писал Іванъ Хруцкій. 1847 годъ.

 Приобр. в 1987 г. у А.П. Иванченко. Л. Ранее собрание Л.М. Розенфельда. Л.

                                                                                      ЖБ–19

 Изображен Викентий Лисовский, иеромонах, духовник архиепископа Иосифа Семашко. Жил в Троицком монастыре в Вильно. 

Вярнуцца >>