Ісак Левітан (1860–1900) Да 150-годдзя з дня нараджэння Ісак Левітан (1860–1900) Да 150-годдзя з дня нараджэння

Карціна, гэта што такое? Гэта кавалак прыроды, прафільтраваны праз тэмперамент мастака, а калі гэтага няма, то гэта пустое месца.

І. Левітан

 

Стэндаль

Той не мастак, каму не даступна пачуццё смутку.

 

М. Ге

Левітан быў сапраўдным здольным мастаком. Карціны яго былі поўныя суб’ектыўнага пачуцця. Ён быў лірыкам, і найбольш уласцівым для яго быў настрой ціхага суму; меланхолія складае асноўны характар яго творчасці. Сум прасвечвае нават у самых радасных яго карцінах, у такіх, якія адлюстроўваюць вясну, аднаўленне жыцця. Левітан не мог радавацца шумна і моцна, як радуюцца ўвогуле здаровыя людзі. Нават падчас захаплення прыгажосцю жыцця ў глыбіні душы ў яго заўсёды затоены сум, як гэта бывае ў чалавека слабога.

 

Ф. Шаляпін

Дзіўна душэўны, просты, задуменна-добры чалавек, уражваў любога сваім выдатным тварам і чуллівымі, удумлівымі вачыма, у якіх свяцілася рэдкая і да крайнасці спагадлівая, паэтычная душа ...

Трэба было паглядзець у яго вочы. Такіх другіх глыбокіх, цёмных, задуменна-сумных вачэй я, здаецца, ніколі не бачыў. Кожны раз, калі я на эстрадзе спяваю на словы Пушкіна раманс Рубінштэйна:

Слыхали ль вы за рощей глас ночной

Певца любви, певца своей печали?

Свирели звук унылый и простой

Слыхали ль вы?

Вздохнули ль вы,

Когда в лесах вы юношу видали? –

я амаль заўсёды думаю пра Левітана. Гэта ён ходзіць у лесе і слухае жалейкі гук маркотны і просты. Гэта ён – спявак кахання, спявак смутку. Гэта ён убачыў якую-небудзь цэркаўку, убачыў якую-небудзь сцежку ў лесе, самотнае дрэўца, выгіб рэчкі, манастырскую сцяну, але не пратакольна зірнулі на ўсё гэта сумныя вочы мілага Левітана. Не, ён уздыхнуў і на сцежцы, і ля званіцы, і ля дрэўцы самотнага, і ў аблоках уздыхнуў ...

І. Левітан

Вось гэта ідэал пейзажыста – абвастрыць сваю псіхіку да таго, каб чуць «траў гібенне». Якое гэта вялікае шчасце!

Ісак Левітан пражыў кароткае жыццё – усяго сорак гадоў. Лёс не песціў яго ні моцным здароўем, ні простымі жыццёвымі радасцямі. Ён быў адзінокі, хваравіта ўражлівы, і нават у нядоўгія гады дастатку і славы пастаянна адчуваў творчыя мукі, расчараванне і няўпэўненасць у сваіх сілах. Асаблівы душэўны склад, нярвовая арганізацыя натуры прадвызначылі падвышаную адчувальнасць мастака да прыроды – сапраўды Левітан быў прыроджаным пейзажыстам.

Уласцівая мастаку далікатнасць, паэтычнасць, мяккасць погляду на прыроду, уменне паглыбіцца ў яе патаемнае жыццё, адзначыць найтанчэйшыя змены ў яе стане дазволілі Левітану стаць непераўзыдзеным майстрам «пейзажу настрою» – пейзажу, у якім самы просты і немудрагелісты прыродны матыў надзяляўся такім складаным унутраным зместам, што ўспрымаўся як эмацыянальная паралель духоўных перажыванняў чалавека.

Знешняя прастата пейзажаў Левітана зманлівая. У аснове яго творчасці ляжаў глыбокі роздум. Не ўдаючыся ў падрабязнасці, не выпісваючы кожную былінку, кожны лісцік, кожнае воблака ў небе, мастак на самой справе вырашаў найцяжэйшую задачу: не знаёміць гледача з карцінамі прыроды, але будзіць яго ўспаміны, рабіць гэтую прыроду спадарожніцай яго думак, часткай яго асабістага лёсу. У кожным значным творы Левітана ў тым ці іншым, часам скрытым выглядзе, як падтэкст, адчуваецца імкненне майстра адказаць на пытанне аб сэнсе быцця.

.

Асінавы гаёк. Шэры дзень. 1884

38,5 х27, 3. Палатно, алей

 

Разводдзе. 1885

93,5 х156, 5. Палатно, алей

 

Восень. 1889

45х75, 7. Палатно, алей

 

Нацюрморт з медным збаном. 1880-я

49,6 х39, 9. Палатно, алей

 

Восень. 1894

37,9 х56, 4. Палатно на кардоне, алей

 

Квітнеючыя яблыні. 1896

17х24, 4. Палатно на кардоне, алей

 

Альпы. Эцюд. 1897

26,5 х35, 4. Палатно, алей

 

Сцяпанаў А.С. 1858–1923

Партрэт мастака І.І. Левітана. 1888

21,5 х13, 4. Папера, графітны аловак

Вярнуцца >>