Адкрыццё выставы «+5», прысвечанай 70-годдзю УА «Мінскі дзяржаўны мастацкі каледж імя А.К. Глебава»

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

УА “Мінскі дзяржаўны мастацкі каледж імя А.К. Глебава”

 

Святкаванне Дня ведаў і адкрыцця выставы «+5»,

прысвечаная 70-годдзю УА «Мінскі дзяржаўны мастацкі каледж імя А. К. Глебава»

1 верасня 2017 года а 12-й гадзіне ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь (вул. Леніна, 20) адбудзецца святкаванне Дня ведаў і адкрыццё выставы «+5», прысвечанай 70-годдзю УА «Мінскі дзяржаўны мастацкі каледж імя А.К. Глебава».

Мастацкі каледж імя А.К. Глебава – найстарэйшая ў краіне ўстанова сярэдняй спецыяльнай адукацыi ў сферы мастацтва, якая стала цэнтрам падрыхтоўкі спецыялістаў ў галіне выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, скульптуры і дызайну. Захаванне лепшых традыцый, спалучэнне высокага выканальніцкага майстэрства з вынікамі творчага эксперыменту заўсёды былі галоўнай адметнай рысай гэтай навучальнай установы.

У фонды сучаснага беларускага мастацтва Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, найбуйнейшага музея мастацкага профілю ў Беларусі, уключана мноства твораў знакамітых выпускнікоў і выкладчыкаў каледжа, такіх, як Міхаіл Савіцкі, Віталь Цвірка, Май Данцыг, Віктар Грамыка, Леанід Шчамялёў, Георгій Паплаўскі, Іван Міско і многія іншыя. У гонар святкавання юбілею Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А.К. Глебава ў экспазіцыі музея будуць прадстаўлены лепшыя творы выпускнікоў каледжа за апошнія пяць гадоў.

Ва ўрачыстасцях прыме ўдзел Міністр культуры Рэспублікі Беларусь  Барыс Уладзіміравіч Святлоў, прадстаўнікі Міністэрства культуры РБ, народныя мастакі РБ, прадстаўнікі аддзелаў культуры горада і вобласці, розных грамадскіх аб’яднанняў, заслужаныя дзеячы мастацтваў Беларусі, рэктары, дэканы і загадчыкі кафедр вышэйшых навучальных устаноў мастацкага напрамку, дырэктары мастацкіх галерэй і музеяў, дырэктары і настаўнікі мастацкіх каледжаў і школ, выкладчыкі і навучэнцы УА «МДМВ імя А. К. Глебава».

 

Адрас УА “Мінскі дзяржаўны

мастацкі каледж імя А.К. Глебава”:

220013 г. Мінск, вул. П. Броўкі, 22

Тэл. (017) 2900921 (факс), 2900925

e-mail: minskdmv@gmail.com

www.glebovka.by

Вярнуцца >>