Замежнае прыватнае прадпрыемства «Брытыш-Амерыкан Табакка Трэйдынг Компані» Замежнае прыватнае прадпрыемства «Брытыш-Амерыкан Табакка Трэйдынг Компані»

«Брытыш Амерыкан Табакка» ажыццяўляе сваю дзейнасць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь з 1995 года. Замежнае прыватнае прадпрыемства «Брытыш-Амерыкан Табакка Трэйдынг Компані» ўваходзіць у Групу кампаній «Брытыш Амерыкан Табакка».
У Беларусі, таксама як і ва ўсіх краінах, дзе працуюць прадстаўніцтвы кампаніі, «Брытыш Амерыкан Табакка» займае актыўную пазіцыю ў сферы падтрымкі сацыяльна значных праектаў і ініцыятыў у галіне культуры і мастацтва.
Ужо на працягу дзесяці гадоў Замежнае прыватнае прадпрыемства «Брытыш-Амерыкан Табакка Трэйдынг Компані» з'яўляецца генеральным партнёрам Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь і з гатоўнасцю падтрымлівае шматлікія яго пачынанні. У рамках генеральнага партнёрства да цяперашняга часу ажыццёўлена больш за 35 маштабных, культурна значных для Беларусі праектаў.
Найбольш цікавыя сумесныя праекты:
2001 год:
• Выстаўка «Сучасная графіка»;
• Арганізацыя першага музычнага вечара ў Нацыянальным мастацкім музеі;
• Навагодняя акцыя «Арт-Ёлка» – у дзіцячыя дамы г. Мінска былі перададзены навагоднія ёлкі, арыгінальныя аўтарскія ўпрыгожванні, створаныя беларускімі мастакамі.
2002 год:
• Выстаўка работ Марка Шагала;
• Экспазіцыя малавядомых акварэлей Тараса Шаўчэнкі;
• Выстаўка ўкраінскай іконы XVI–XVIII стагоддзяў «Скарбы Кіева-Пячэрскай Лаўры»;
• Выданне даведніка «Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь».
2003 год:
• Арганізацыя ўнікальнай для Беларусі экспазіцыі «Шэдэўры Траццякоўскай галерэі».
2004 год:
• Першы фестываль беларускай фларыстыкі;
• Выданне каталога выстаўкі твораў Марціроса Сар'яна.
2005 год:
• Зацверджаны штогадовы творчы конкурс дызайну ўваходнага білета ў Нацыянальны мастацкі музей;
• Акцыя «Святло ўначы» ў рамках еўрапейскай ініцыятывы «Вясна музеяў»;
• Другі фестываль беларускай фларыстыкі;
• Фестываль «Калядныя забавы».
2006 год:
• Другі творчы конкурс дызайну ўваходнага білета ў Нацыянальны мастацкі музей;
• Акцыя «Майская ноч» у рамках еўрапейскай культурнай ініцыятывы «Вясна музеяў»;
• Калядная акцыя «Іншы горад: чароўнае падарожжа».
2007 год:
• Трэці творчы конкурс дызайну ўваходнага білета ў Нацыянальны мастацкі музей;
• Акцыя «Пад маскай ночы» ў рамках еўрапейскай ініцыятывы «Вясна музеяў»;
• Выстаўка твораў з фондаў Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі «Палоннікі прыгажосці»;
• Калядная акцыя «Пір каралёў».
2008 год:
• Чацвёрты адкрыты творчы конкурс дызайну ўваходнага білета ў Нацыянальны мастацкі музей;
• Міжнародная выстаўка «Праваслаўная ікона Расіі, Украіны, Беларусі».
2009 год:
• Пяты юбілейны адкрыты творчы конкурс дызайну ўваходнага білета ў Нацыянальны мастацкі музей;
• Акцыя «Усходняя ноч» у рамках еўрапейскай ініцыятывы «Вясна музеяў»;
• Падтрымка экспазіцыі «Алтарны жывапіс» і іншых мерапрыемстваў у рамках святкавання 70-годдзя музея;
• Падтрымка стварэння віртуальнай выстаўкі твораў з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея і яе далейшага тыражавання.
2010 год:
• Пяты юбілейны адкрыты творчы конкурс дызайну ўваходнага білета ў Нацыянальны мастацкі музей;
• Падтрымка акцыі «Вечар у французскім стылі» ў рамках еўрапейскай ініцыятывы «Вясна музеяў»;
• Падтрымка праекта па стварэнню скульптурнай кампазіцыі «Раніца мастака» ў гонар Валенція Ваньковіча.
Падтрымка кампаніяй «Брытыш Амерыкан Табакка» праектаў у галіне культуры не абмяжоўваецца толькі супрацоўніцтвам з Нацыянальным мастацкім музеем Рэспублікі Беларусь. Развіваючы традыцыі мецэнацтва і лічачы спонсарскую дзейнасць сваім абавязкам перад беларускім грамадствам, кампанія стала ініцыятарам і правяла шэраг сумесных праектаў з Магілёўскім абласным мастацкім музеем імя П.В. Масленікава, Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, Мінскім гарадскім упраўленнем па надзвычайных сітуацыях, Мінскім гарадскім выканаўчым камітэтам, сацыяльнымі арганізацыямі, якія аказваюць падтрымку неабароненым слаям насельніцтва.
У 2010 годзе Замежнае прыватнае прадпрыемства «Брытыш-Амерыкан Табакка Трэйдынг Компані» ў шосты раз было адзначана медалём прафесійнага конкурсу «Брэнд года» ў ганаровай намінацыі «Сацыяльна адказны брэнд».












.jpg)






