Гульнявая праграм для дзяцей «МАЛЕНЬКІ ЭКСПЕРТ»

Поспех дзіцячага музейнага квэста, апрабаванага на выставе «Ад рэалізму да імпрэсіянізму» са збору Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі, натхніў нас на працяг працы ў гэтым кірунку.

Мы жадаем, каб візіты ў музей юных наведвальнікаў былі жаданымі, а эмоцыі ад наведвання толькі станоўчымі і запамінальнымі, таму падрыхтавалі новую інтэрактыўную праграму для дзяцей малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту.

У займальных гульнявых маршрутах маленькія даследчыкі пазнаёмяцца з героямі і прадметамі, прадстаўленымі ў абраных творах. Удзельнікі праграмы змогуць скласці свае казачныя гісторыі пра персанажаў, адлюстраваных на жывапісных палотнах, навучацца больш уважліва разглядаць творы.

Падчас гульні-падарожжа дзеці будуць шукаць адказы на пытанні музейнага квэста  і выконваць заданні. Навучыўшыся ўспрымаць творы мастацтва, юны наведвальнік адкрые для сябе свет мастацтва і стане маленькім экспертам.

Бо экспертам можа стаць кожны! Праверым?

Праграма разлічана на 5 – 10 чалавек. 

Заяўкі прымаюцца загадзя па тэл. 327-71-63