Мастацтва рэстаўрацыі – экскурсія не для ўсіх!

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь прапануе ўнікальную магчымасць наведаць рэстаўрацыйныя майстэрні, убачыць, што адбываецца з помнікам на рэстаўрацыйным стале, далучыцца да таямнічасці вялікага рамяства. “Мастацтва рэстаўрацыі” – элітарнае баўленне часу для тых, хто адчувае смак жыцця!

Рэстаўрацыя (ад лац. restavratio – аднаўленне) – гэта адна з самых закрытых галін жыцця твора мастацтва. Прыходзячы ў экспазіцыйныя залы, мы ніколі не задумваемся над тым, што адбывалася з гэтымі прадметамі мастацтва да нас, гадоў сто, а то і трыста таму. Рэстаўратар чытае гісторыю жыцця кожнага экспаната, карпатліва, скальпелем счышчаючы пыл стагоддзяў і раскрываючы іх загадкі...

Рэстаўрацыйныя майстэрні Нацыянальнага мастацкага музея прапануюць пазнаёміцца з “Рэстаўрацыяй алейнага жывапісу”, “Рэстаўрацыяй старажытнабеларускага мастацтва” і “Рэстаўрацыяй дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і графікі”.

На экскурсію “Мастацтва рэстаўрацыі” можна прыйсці кожную сераду а 14й гадзіне па папярэднім запісу, тэл.: (017) 327 71 63 (з 10:00 да 17:00). Экскурсія разлічана на групу не больш за 10 чалавек. Білеты набываюцца індывідуальна. Кошт – 20.00 бел. руб. з кожнага экскурсанта.

Вярнуцца >>