Дзесяць стагоддзяў мастацтва Беларусі. Адлюстраваная спадчына


Для выставы “Дзесяць стагоддзяў мастацтва Беларусі” вядомыя журналісты Алег Лукашэвіч і Аляксандр Аляксееў, аўтары мастацкага праекта “Спадчына Беларусі”, лаўрэаты прэміі “За духоўнае адраджэнне” аб’ездзілі ўсю Беларусь зноўку. Спецыяльна для каталога выставы былі зняты шэдэўры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, якія захоўваюцца ў музейных і царкоўных фондах, а таксама падрыхтаваны фільмы, у якіх раскрываецца манументальнасць і веліч помнікаў беларускай архітэктуры. 

З 2001 года журналісты даследуюць гісторыю Беларусі. Імі выпушчаны самы прадаваемы ў Беларусі фотаальбом (прададзена больш за 40 тысяч асобнікаў).

Алег Лукашэвіч (на фота):

Мы з велізарным жаданнем прынялі прапанову Белгазпрамбанка паўдзельнічаць у дадзеным праекце. Многія прадметы мы здымалі больш за 10 гадоў таму, і нам цікава было ўбачыць, у якім стане яны знаходзяцца цяпер. На жаль, час не шкадуе творы мастацтва. І пахвала Белгазпрамбанку, што ён на дадзенай выставе прадставіць зноўку адрэстаўраваныя прадметы, якія будуць проста выратаваны, як, да прыкладу, унікальная жырандоль з Ружанскага касцёла (жырандоль – старадаўняя настольная свяцільня, разлічаная на вялікую колькасць свечак або лямпаў), многія жывапісныя палотны.

Аляксандр Аляксееў (на фота):

– Мы з трапятаннем праводзілі здымкі ў Спаскай царкве ў Полацку, манастыры Прападобнай Еўфрасінні Полацкай. Дзіўныя фрэскавыя роспісы XII стагоддзя нам удалося бачыць пад самым купалам. Сэрца замірае, калі бачыш на абліччах святых мазкі, пакінутыя старажытным майстрам, і разумееш: у цябе ўнікальны шанец гэта ўбачыць, таму што хутка рыштаванні прыбяруць і так блізка разгледзець гэта хараство прадставіцца толькі ў альбомах.

Алег Лукашэвіч:

Праца ішла вельмі лёгка, з 2001 года ў нас ужо напрацаваны свой архіў, мы ведаем, што з прадметаў дзе знаходзіцца. З усімі прадстаўнікамі музеяў і царквы мы ў выдатных адносінах. Яны аказалі праекту ўсебаковую падтрымку і дапамогу. Падобнай выставы ў Беларусі не было ніколі: у адным месцы сабраць прадметы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, створаныя беларускімі творцамі за 10 стагоддзяў. Гэта ўнікальная падзея!

Аляксандр Аляксееў:

Працуючы для выставы, мы яшчэ раз пераканаліся, наколькі глыбокая і багатая беларуская культура і гісторыя. Нам сапраўды ёсць чым ганарыцца. Беларускія землі здаўна славіліся таленавітымі майстрамі. Беларускія разьбяры, кнігадрукары, іканапісцы, ювеліры, слуцкія ткачы, мастакі. Створаныя імі шэдэўры шанаваліся як на тэрыторыі Старажытнай Русі, так і далёка за яе межамі. Дзякуючы выставе, якая ствараецца па ініцыятыве Белгазпрамбанка, гледачы ўпершыню змогуць настолькі маштабна прыадчыніць скарбніцу беларускага мастацтва.

Фатаграфіі і прэзентацыйныя фільмы Алега Лукашэвіча і Аляксандра Аляксеева будуць дэманстравацца на экспазіцыі “Дзесяць стагоддзяў мастацтва Беларусі”. Гэта выставачны праект, арганізаваны ААТ “Белгазпрамбанк” сумесна з ААТ “Газпрам трансгаз Беларусь”, Міністэрствам культуры і Нацыянальным мастацкім музеем Рэспублікі Беларусь. Выстава адкрыецца 27 сакавіка і будзе працаваць да 10 ліпеня 2014 года.

Вярнуцца >>