Выстава Леаніда Дзмітрыевіча Шчамялёва “МАСТАК І ЧАС”

5 лютага 2013 года а 17-й гадзіне адбудзецца ўрачыстае адкрыццё юбілейнй выставы жывапісу і графікі Леаніда Дзмітрыевіча Шчамялёва “МАСТАК І ЧАС”, з нагоды 90-годдзя майстра.

Леанід Шчамялёў... Чалавек дзівоснага творчага лёсу, які ўнёс вялікі ўклад у скарбніцу нацыянальнай выяўленчай культуры. Ніколі не вабілі яго “злабадзёныя водгукі” на тэму дня, не прыцягвалі павевы моманту, а тым больш патрабаванні моды. У ягонай творчасці няма слізгацення па паверхні, лёгкай даніны жыццепадабенству, мелкаводдзя імгненных задач. Уласцівае гэтаму мастаку адчуванне часу вядзе ў глыбіні, да сур’ёзных вобразна-пластычных пошукоў, не проста да “адлюстравання” – да спасціжэння свету, да роздуму аб існасці гэтага свету.

Работа выставы падоўжыцца па 4 сакавіка 2013 года.

Вярнуцца >>