Майстар і вучні. Фелікс Гумен

 З 19 кастрычніка 2012 года пачне работу выстаўка “Майстар і вучні”, прысвечаная 70-годдзю з дня нараджэння вядомага віцебскага акварэліста Фелікса Гумена. У экспазіцыі прадстаўлена каля 80 жывапісных твораў Фелікса Гумена і работ яго вучняў – вядомых беларускіх акварэлістаў Мікалая Аўчыннікава, Людмілы Воранавай, Фёдара Кісялёва, Валянціны Ляховіч, Міхаіла Міронава, Уладзіміра Напрэенкі, Уладзіміра Рынкевіча, Валерыя і Міхаіла Свістуновых, Алены Сеслікавай, Уладзіміра Шапо.

Урачыстае адкрыццё выстаўкі “Майстар і вучні” адбудзецца 19 кастрычніка 2012 года а 16-й гадзіне.

Работа выстаўкі падоўжыцца па 5 лістапада 2012 года.

Вярнуцца >>