адкрыццё выстаўкі «Іван Айвазоўскі і марскі пейзаж XIX–XX стст.»

27 красавіка 2012 года а 18-й гадзіне ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца урачыстае адкрыццё выстаўкі «Іван Айвазоўскі і марскі пейзаж XIX–XX стст.» (са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь).

Акрамя работ выдатнага рускага марыніста – І.К. Айвазоўскага – экспануюцца палотны Аляксея Багалюбава, Льва Лагорыа, Мікалая Дубаўскога – жывапісцаў, у творчасці якіх мора займала галоўнае месца.

Асаблівую цікавасць прадстаўляюць творы мастакоў дэмакратычнага кірунку – Архіпа Куінджы, Васіля Сурыкава, майстроў мяжы XIX–XX стст. – Валянціна Сярова, Канстанціна Каровіна, Альберта Бенуа, Арыстарха Лянтулава, Вітольда Бялыніцкага-Бірулі, а таксама жывапісцаў, якія адыгралі вялікую ролю ў развіцці мастацтва ХХ стагоддзя – Рыгора Ніскага, Міхаіла Купрыянава (аднаго з членаў творчай садружнасці трох мастакоў, вядомай як Кукрыніксы). На выстаўцы прадстаўлена больш за 50 твораў жывапісу і графікі са збору НММ РБ.

Работа выстаўкі падоўжыцца па 19 чэрвеня 2012 года.

Вярнуцца >>