з 24 снежня па 5 студзеня (Неабходны папярэдні запіс!)

Дарагія сябры! Напярэдадні Навагодніх свят Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь спяшаецца запрасіць маленькіх і дарослых аматараў мастацтва на серыю святочных інтэрактыўных праграм «Ёлка ў Мастацкім!» Дзяцей чакае займальнае падарожжа з загадкамі па залах музея. Атрымаўшы на іх адказы, яны змогуць пазнаёміцца з гісторыяй святкавання самага доўгачаканага свята у годзе! Таксама гасцей праграмы чакае незабыўная сустрэча з САПРАЎДНЫМ мастаком і стварэнне сумеснай карціны, творчая майстэрня па роспісу навагодняй цацкі, а таксама вясёлы карагод вакол прыгажуні-ёлкі!

Навагодняя святочная праграма праводзіцца ў вясёлай, гульнёвай форме, даступнай для дзяцей ва ўзросце ад 4 да 13 гадоў. Спяшайцеся, колькасць месцаў абмежавана!

Увага! Спецыяльная прапанова ад кафэ музея «Культурнае жыццё": бацькі, якія прывялі дзяцей на святочную праграму, могуць зрабіць любы заказ з 20% зніжкай і правесці час чакання дзіцяці ў прыемнай і ўтульнай атмасферы музейнага кафэ, не аплачваючы ўваходную плату.

Мерапрыемства ажыццяўляецца пры падтрымцы СААТ «Камунарка».

Дзеці ва ўзросце 4–7 гадоў запрашаюцца толькі ў суправаджэнні дарослых.

Кошт дзіцячага білета – 13 руб.

Кошт білета для дарослага-суправаджальніка – 8 руб. (уваходная плата ў музей).

Для ўдзелу ў праекце неабходны папярэдні запіс!

  • 24 снежня  - 12:30 и 16:00
  • 26 снежня  - 10:30
  • 27 снежня  - 11:00 и 16:00
  • 28 снежня  - 11:00 и 17:00
  • 29 снежня  - 12:00
  • 03 студзеня  - 11:00 и 16:00
  • 04 студзеня  - 11:00 и 16:00
  • 05 студзеня  - 12:00

Запіс па тэлефонах: 8017 3277163; 8017 3274562; 

Вярнуцца >>