Змена кошту ўваходных білетаў у апошнюю сераду (льготны дзень)!

Паважаныя наведвальнікі!

 

З 17 снежня 2018 года ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь змяніўся кошт уваходнага білета для наведвання пастаяннай экспазіцыі, выстаў з фондаў і некамерцыйных выставачных праектаў у апошнюю сераду (льготны дзень) кожнага месяца:

Дарослыя – 3 рублі.

Школьнікі і студэнты дзённай формы навучання – 2 рублі.

 

26 снежня па льготнай цане можна будзе наведаць не толькі пастаянную экспазіцыю, але наступныя часовыя выставы:

•        Буйнамаштабны выставачны праект “Сучаснікі ХХ. Стагоддзе беларускага партрэта”.

•        Рэтраспектыўную выставу “Аголеныя пачуцці. Сакральны сэнс” Уладзіміра Уладзіміравіча Кожуха (1953–2017).

•        Выставачная праект “Латвіі – 100. Гісторыя, мастацтва, традыцыі”. Нацыянальны музей гісторыі Латвіі.

•        Выставу “Аляксандр Штурман (1869–1944). Мастак у падарожжы” з калекцыі Падляскага музея ў Беластоку (Рэспубліка Польшча).

•        Калекцыя спявачкі Лідзіі Русланавай у зборы Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. Да 80-годдзя з дня заснавання музея.

Вярнуцца >>