Прэзентацыя календара на 2019 г. выдавецтва «Аверсэв» з творамі беларускіх мастакоў з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея

21 cнежня 2018 года а 17-й гадзіне адбудзецца прэзентацыя календара на 2019 г. од выдавецтва «Аверсэв» з творамі беларускіх мастакоў з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь і адкрыццё выставы «Дванаццаць месяцаў», прысвечанай гэтай падзеі.

Для многіх людзей, не звязаных з мастацтвам, навучанне малюнку або жывапісу асацыіруецца не толькі з атрыбутамі мастака – мальбертам, цюбікамі фарбы, пэндзля і алоўкаў, але і з вынікам гэтага навучання – карцінай. Далёка не кожны здагадваецца, наколькі шырокі ўплыў мастацтва на жыццё і спосаб мыслення таго, хто абраў для сябе шлях творцы, шлях пастаяннага навучання і самаўдасканалення.

Супрацоўнікі выдавецтва «Аверсэв» не толькі ведаюць пра сувязь мастацтва і адукацыі, але і імкнуцца папулярызаваць творчасць беларускіх мастакоў. Каляндар як форма дыялогу з гледачом – адзін са спосабаў паказаць гэтую сувязь.

Вярнуцца >>