Інтэрактыўнае выданне “An Emotional bouquet” для выставы “Сучаснікі ХХ. Стагоддзе беларускага партрэта”

Спецыяльна для выставы “Сучаснікі ХХ. Стагоддзе беларускага партрэта” былі распрацаваны два інтэрактыўныя выданні – “An Emotional bouquet” і “Interactive Booklet”. "An Emotional bouquet” (ідэя, распрацоўка канцэпцыі і графічнага дызайну – Інгрыд Понсі (Ingrid Poncy), валанцёр (Францыя), куратар – Надзея Красуцкая).

Ingrid Poncy звярнулася да сяброў па ўсім свеце з прапановай паглядзець некалькі работ, прадстаўленых на выставе, і напісаць, што яны адчуваюць, калі глядзяць на гэтыя партрэты. Аўтар выдання сабрала эмацыянальныя водгукі з некалькіх краін – Беларусі, Францыі, Грузіі, Германіі, Славакіі, Сербіі, Ізраіля, Нідэрландаў, Бельгіі. Запрашаем усіх пазнаёміцца з міжнародным інтэрактыўным выданнем “An Emotional bouquet”, а затым наведаць выставу, каб з героямі гэтых палотнаў “сустрэцца ў жывую", адкрыць для сябе непаўторны свет беларускага партрэта ХХ стагоддзя і стварыць свой эмацыянальны букет.

“Interactive Booklet” (распрацоўка канцэпцыі і графічнага дызайну – Ingrid Poncy, валанцёр (Францыя) у садружнасці з Агат Ванклеф (Agathe Vanclef), валанцёр (Бельгія), куратар – Надзея Красуцкая) складаецца з некалькіх тэматычных рубрык, якія падахвочваюць музейнага гледача звяртаць увагу на дэталі, разглядаць і разважаць, пытаць і шукаць адказы, а таксама маляваць. Музейны наведвальнік можа выбраць адну ці некалькі актыўнасцей.

Што ж тычыцца буклета-кніжачкі, то яе атрымае кожны ўдзельнік “Observe-think-create” – an interactive excursion through Belarusian portraits of the 20th century”.

Спяшайцеся паглядзець выставу незвычайным спосабам разам з Ingrid Poncy.

Поўную прэзентацыю ў PDF можна паглядзець і тут!

Вярнуцца >>