Карта госця Нацыянальнага мастацкага музея

Сябры! Мастацкі пачынае гэтую вясну з выдатных навін: з 1 сакавіка мы запускаем у продаж карты госця НММ! Цяпер наведаць часовыя выставы і пастаянную экспазіцыю стане яшчэ прасцей. Уладальнікі карт змогуць бесперашкодна шукаць натхненне ў сценах Нацыянальнага мастацкага музея на працягу цэлага года. Выдатны падарунак сабе і блізкім з любоўю да мастацтва.

 

Як працуе карта госця НММ:

 

Імянная карта дае ўладальніку (1 персона) права на бясплатнае наведванне Нацыянальнага мастацкага музея

да канца 2018 года.

Права распаўсюджваецца на наведванне:

- пастаяннай экспазіцыі;

- часовых некамерцыйных выстаў;

- акцый «Вераснёвая ноч у Мастацкім» і «Ноч музеяў»;

- мерапрыемстваў музея без асобна ўстаноўленага прэйскуранта.

Падчас наведвання музея ў складзе экскурсійнай групы пры прадастаўленні карты плата бярэцца толькі за экскурсійнае абслугоўванне (без аплаты ўваходнага білета).

 

Права не распаўсюджваецца на наведванне:

- мерапрыемстваў музея з асобным прэйскурантам;

- камерцыйных выстаў з асобнай коштам уваходнага білета;

- закрытых мерапрыемстваў (адкрыццё выстаў па запрашальных).

Кошт карты госця НММ – 40 бел. руб.

Пачні вясну ў Мастацкім!

Вярнуцца >>