Фотасправаздача. Адкрыццё выставы Людвіга Пятровіча Асецкага “Хроніка жыцця. Летапіс краіны”

20 снежня 2018 года адбылося адкрыццё выставы заслужанага дзеяча мастацтваў БССР, графіка і кніжнага ілюстратара Людвіга Пятровіча Асецкага (1929–2005) “Хроніка жыцця. Летапіс краіны”, прымеркаванай да 90-годдзя з дня яго нараджэння.

Усіх прысутных вітаў генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, кандыдат мастацтвазнаўства Уладзімір Іванавіч Пракапцоў. Сярод гасцей, якія выступілі з урачыстым словам, былі графік, ганаровы член Расійскай акадэміі мастацтваў, старшыня Беларускага саюза мастакоў Рыгор Сямёнавіч Сітніца; мастак, заслужаны дзеяч мастацтваў БССР, член Беларускага саюза мастакоў Васіль Фёдаравіч Сумараў; графік, старшыня секцыі графікі Беларускага саюза мастакоў Андрэй Уладзіміравіч Басалыга; скульптар, графік, член Беларускага саюза мастакоў Канстанцін Уладзіміравіч Селіханаў; мастацтвазнаўца Ларыса Давыдаўна Фінкельштэйн; удава мастака Валянціна Уладзіміраўна Асецкая.

Прыемным падарункам для сям’і майстра і гасцей вечара сталі творы класічнай музыкі ў выкананнні квінтэта флейтыстак – навучэнцаў Мінскага дзяржаўнага музыкальнага каледжа імя М.І. Глінкі.

Выказваем словы шчырай падзякі гасцям музея, якія прынялі ўдзел у мерапрыемстве і стварылі цёплы настрой у гэты вечар! 

Вярнуцца >>