Новая забаўляльна-пазнавальная экскурсія для дзяцей «Самыя-самыя...»

У разгар летніх канікул Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь прапануе новую забаўляльна-пазнавальную экскурсію

для дзяцей 8–14 гадоў

«Самыя-самыя...»

Хочаце даведацца, якая ў музеі карціна самая загадкавая або самая вялікая, самая старажытная або самая вядомая?

Мы думаем, ёсць падстава даведацца!

Падчас 45-хвіліннай экскурсіі-прагулкі па ўсім музеі ніхто не стоміцца і не засумуе, таму што мы пакажам толькі самыя-самыя экспанаты...

Экскурсія заказваецца загадзя па телефоне 327 71 63 (экскурсійнае бюро)

Чакаем Вас!

 

Вярнуцца >>