Фотасправаздача. Адкрыццё выставы “Аб зямлі і небе” беларускага мастака Анатоля Васільевіча Кузняцова

26 красавіка адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы “Аб зямлі і небе”, прысвечанай 70-годдзю вядомага беларускага мастака, таленавітага педагога, уладальніка медаля Францыска Скарыны, лаўрэата спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Анатоля Васільевіча Кузняцова.

На адкрыцці выступілі: Наталля Сяліцкая – намеснік генеральнага дырэктара па навуковай і асветніцкай рабоце Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь; Рыгор Сітніца, старшыня Беларускага саюза мастакоў; Уладзімір Тоўсцік, народны мастак Беларусі; Леніна Міронава, кандыдат архітэктуры, прафесар Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў; Ірына Кузняцова, мастак, член Беларускага саюза мастакоў; Вольга Рыбчынская, арт-крытык; Леанід Ляўшынаў, фатограф; Ганна Пятруша, дызайнер; Анатоль Кузняцоў, мастак, член Беларускага саюза мастакоў.

Музычнае суправаджэнне ў выкананні Міхаіла Марцінкевіча.

Выказваем шчырую падзяку гасцям і прадстаўнікам СМІ, якія прынялі ўдзел у мерапрыемстве!

Вярнуцца >>