27 кастрычніка - 10 снежня 2010 года

На выставе ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь будуць прадстаўлены 37 твораў мастака, створаных, пераважна, у 1983-2010 гады - так званы «парыжскі перыяд». Гэта жывапісныя палотны, графічныя творы і скульптурная кампазіцыя «Пісьменства і кніга» (2007) з калекцыі самога аўтара, прыватных калекцыянераў Францыі, Англіі, Бельгіі, Галандыі і музейных сходаў Францыі (Галерэя Клода Бернара, Галерэя Валуа, Фонд сучаснага мастацтва) і Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.

Выстава арганізавана сумесна Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам культуры і камунікацый Французскай Рэспублікі; Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам замежных спраў Французскай Рэспублікі; Пасольствам Рэспублікі Беларусь у Французскай Рэспубліцы і Пасольствам Французскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь; Нацыянальным мастацкім музеем Рэспублікі Беларусь і Галерэяй «Дэ Бюси» (Парыж).

Уваходны квіток на выстаўку для вучняў 3 000 руб., для дарослых і студэнтаў-завочнікаў 7 000 руб.

Уваходны квіток на выстаўку з фотаздымкай экспазіцыі (без успышкі), уключаючы здымку на мабільны тэлефон, для навучэнцаў -         4 000 руб., для дарослых і студэнтаў-завочнікаў 8 000 руб.

Уваходны квіток на выстаўку з відэаздымкай для навучэнцаў - 18 100 руб, для дарослых і студэнтаў-завочнікаў 22 100 руб.

Барыс Забораў. Жывапіс. Малюнак. Скульптура

Вернуться >>