3 верасня 2010 г. адбылося адкрыццё выстаўкі «Зямля пад белымі крыламі».

3 верасня 2010 г. у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбылося адкрыццё выстаўкі «Зямля пад белымі крыламі».

На адкрыцці выстаўкі з урачыстым прывітаннем выступілі Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Павел Латушка, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, народны мастак Беларусі Леанід Шчамялёў, першы намеснік старшыні грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз мастакоў» Рыгор Сітніца і Генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Уладзімір Пракапцоў.

Адкрыццё выстаўкі суправаджалася выступленнем Беларускага дзяржаўнага заслужанага харэаграфічнага ансамбля «Харошкі».

Нагадаем, што выстаўка «Зямля пад белымі крыламі» ўключае 243 творы жывапісу, скульптуры, графікі, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва 1990–2000-х гадоў, перыяду існавання незалежнай Рэспублікі Беларусь.

На выстаўцы прадстаўлены работы 148 аўтараў, сярод якіх народныя мастакі Беларусі, лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі

Беларусь, заслужаныя дзеячы мастацтва Рэспублікі Беларусь, стыпендыяты спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.

Экспазіцыя ў аснове сфарміравана з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь і знаёміць гледача з творчасцю мастакоў розных пакаленняў і розных мастацкіх кірункаў, творы якіх яскрава сведчаць аб тым, што хвалявала мастакоў за апошнія 20 гадоў.

Выстаўка будзе працаваць па 4 кастрычніка 2010 года.

Вярнуцца >>